Іван Паўлавіч Собалеў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Іван Паўлавіч Собалеў
Дата нараджэння 30 кастрычніка (11 лістапада) 1907(1907-11-11)
Месца нараджэння вёска Шапуры Віцебскага павета
Дата смерці 27 кастрычніка 1989(1989-10-27) (81 год)
Месца смерці Віцебск
Прыналежнасць Flag of the Soviet Union.svg СССР
Род войскаў інжынерныя войскі
Гады службы 19271955
Званне
Палкоўнік
Бітвы/войны Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і прэміі
Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна Ордэн Леніна Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Чырвонага Сцяга
Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Айчыннай вайны I ступені Ордэн Айчыннай вайны 2 ступені Ордэн Чырвонай Зоркі
Ордэн Чырвонай Зоркі

Іва́н Па́ўлавіч Со́балеў 30 кастрычніка (11 лістапада) 190727 кастрычніка 1989) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Герой Савецкага Саюза (1943). Ганаровы грамадзянін Віцебска (13.10.1977)[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

І. П. Собалеў нарадзіўся ў вёсцы Шапуры Віцебскага павета (зараз Віцебскага раёна Віцебскай вобласці). Скончыў сямігодку ў Сялютах[2]. Працаваў на інструментальным заводзе ў Віцебску. У Чырвонай Арміі з 1927 года. У 1931 годзе скончыў Ленінградскае ваенна-інжынернае вучылішча. Падчас Вялікай Айчыннай вайны на фронце з 1941 г.
Камандзір 19-га асобнага матарызаванага пантонна-маставога батальёна (7-я гвардзейская армія, Стэпавы фронт) падпалкоўнік І. П. Собалеў вызначыўся у верасні 1943 г. пры фарсіраванні Дняпра на ўчастку Салошына — Мішурын Рог у васьмідзесяці кіламетрах на поўдзень ад горада Крамянчуг (Украіна).
Ваяваў на 3-м Прыбалтыйскім, 2-м Украінскім, 1-м Украінскім франтах. Удзельнік вызвалення Прагі.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 26 кастрычніка 1943 г. падпалкоўніку Собалеву І. П. прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

Пасля вайны І. П. Собалеў працягваў службу ў Савецкай Арміі. У 1952 годзе скончыў Вышэйшую афіцэрскую інжынерную школу. З 1955 года палкоўнік І. П. Собалеў у адстаўцы. Жыў і працаваў у Віцебску.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

медалі.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 72. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).
  • Долготович Б. Д. Почётные граждане белорусских городов: биограф. справочник / Б. Д. Долготович. — Мн.: Беларусь, 2008. — С. 65—66. — 368 с. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-01-0784-8.(руск.) 
  • Навечно в сердце народном: Справочник / Главный ред. И. П. Шамякин. — 3-е изд., испр. и доп. — Мн.: БелСЭ, 1984. — 607 с. — 65 000 экз.(руск.) 

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Іван Паўлавіч Собалеў на сайце «Героі краіны»