Іван Васілевіч Саверчанка

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Іван Саверчанка)
Jump to navigation Jump to search
Іван Саверчанка
Іван Васілевіч Саверчанка
Ivan Savierčanka.jpg
Дата нараджэння 2 красавіка 1962(1962-04-02) (57 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці літаратуразнавец
Навуковая сфера літаратуразнаўства
Месца працы
Навуковая ступень доктар філалагічных навук
Альма-матар
Узнагароды і прэміі


Іван Васілевіч Саверчанка — беларускі літаратуразнаўца, гісторык, палітолаг. Доктар філалагічных навук, прафесар.[1]

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Магілёўскі педагагічны інстытут (1983), аспірантуру Інстытута літаратуры АН БССР (1987). Сябра партыі БНФ, узначальваў камісію па адукацыі(1993)[2]. Працуе вядучым навуковым супрацоўнікам Інстытуту мовы і літаратуры літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Даследуе гісторыю і тэорыю літаратуры, гісторыю Беларусі, сучасныя праблемы ўлады і дзяржаўнасці, міжнародныя адносіны.

Асноўныя працы[правіць | правіць зыходнік]

  • Астафей Валовіч: гісторыка-біяграфічны нарыс. — Мн., 1992.
  • Канцлер Вялікага Княства: Леў Сапега. — Мн., 1992.
  • Старажытная паэзія Беларусі (XVI — першая палова XVII ст.). — Мн., 1992.
  • Сымон Будны — гуманіст і рэфарматар. — Мн., 1993; На сумежжы культур: Рэнесанс, Рэфармацыя і ранняе барока // Нарысы па гісторыі беларуска-рускіх літаратурных сувязей. — Мн., 1993. — Кн.1. — С. 87—203.
  • Апостал яднання і веры: Язэп Руцкі. — Мн., 1994.
  • Aurea mediokritas. Кніжна-пісьмовая культура Беларусі: Адраджэнне і ранняе барока. — Мн., 1998.
  • «Эпісталярная спадчына Філона Кміты-Чарнабыльскага» (2006)
  • «Паэтыка і семіётыка публіцыстычнай літаратуры Беларусі XVI-XVII стст.» (2012)

Прызнанне[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Саверченко Иван // Кто есть кто в Беларуси. Хто ёсць хто ў Беларусі. Who’s who in Belarus / Складальнікі В. Голубеў, А. Кіжэ, А. Смольскі, В. Трыгубовіч, Г. Ахметава, В. Чуйко. — М.: Кніжны дом «Университет», 1999. — 176 с. ISBN 5-8013-0068-6

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]