Іван Іванавіч Шчэрба
| Іван Іванавіч Шчэрба | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
|
| |||||||
|
|||||||
| Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
| Кіраўнік урада | Сяргей Сідорскі | ||||||
| Папярэднік | Уладзімір Сасноўскі | ||||||
| Пераемнік | Анатоль Сівак | ||||||
|
|
|||||||
| Нараджэнне |
30 лістапада 1956 (69 гадоў) |
||||||
| Грамадзянства | |||||||
| Адукацыя | |||||||
| Узнагароды | |||||||
Іва́н Іва́навіч Шчэ́рба (нар. 30 лістапада 1956, Паднеўка, Мінская вобласць) — беларускі дзяржаўны дзеяч, Міністр транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь (2009—2012).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 30 лістапада 1956 года ў вёсцы Паднеўка Барысаўскага раёна Мінскай вобласці Беларусі.
З 1974 года — працаўнік саўгаса, пазней служыў ў войску.
У 1980 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі па спецыяльнасці «Таваразнаўства і арганізацыя гандлю харчовымі таварамі».
У 1980—1985 працаваў на прадпрыемствах Міністэрства гандлю БССР, у 1985—1993 гадах — на прадпрыемствах Беларускай чыгункі.
У 1993—2005 гадах — намеснік начальніка ўпраўлення знешнеэканамічных сувязяў, начальнік упраўлення транспартнай палітыкі, начальнік аддзела транспартнай палітыкі, начальнік упраўлення дарожна-транспартнай палітыкі, начальнік аддзела транспартнай палітыкі Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь.
У 2002 годзе скончыў Акадэмію кіравання пры прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Дзяржаўнае кіраўніцтва».
У 2005—2006 гадах — начальнік упраўлення транспарту і сувязі Апарату Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь.
З 30 снежня 2006 года — працаваў намеснікам Міністра транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь.
З 26 чэрвеня 2009 года па 31 ліпеня 2012 года[1] — Міністр транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Профіль на праекце «Хто ёсць хто ў РБ»(недаступная спасылка) (руск.)