Аляксей Мікалаевіч Аўраменка
Аляксей Мікалаевіч Аўраменка | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
Кіраўнік урада | Сяргей Румас | ||||||
Папярэднік | Анатоль Сівак | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
11 мая 1977 (45 гадоў) |
||||||
Адукацыя | |||||||
Дзейнасць | міністр |
Аляксе́й Мікала́евіч Аўра́менка (нар. 11 мая 1977, г. Мінск) — беларускі дзяржаўны дзеяч, міністр транспарту і камунікацый Беларусі (з 2019).
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Скончыў Беларускую дзяржаўную політэхнічную акадэмію (1999), Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (2010).
Працоўную кар’еру пачаў у 1999 годзе майстрам дарожна-будаўнічага ўпраўлення № 43 РУП «Будаўніча-мантажны трэст № 8», з 2000 года працаваў галоўным спецыялістам аддзела ўтрымання дарожнай сеткі Камітэта па аўтамабільных дарогах пры Міністэрстве транспарту і камунікацый. У 2001—2006 гадах быў галоўным спецыялістам упраўлення ўтрымання дарожнай сеткі Дэпартамента «Белаўтадар» Міністэрства транспарту і камунікацый. З 2006 года працаваў у ўпраўленні транспарту, сувязі і інфарматызацыі Апарату Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, займаў пасады галоўнага спецыяліста, намесніка начальніка і начальніка. Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 25 ліпеня 2013 года № 656 быў прызначаны намеснікам міністра транспарту і камунікацый Беларусі, а Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 3 сакавіка 2016 года № 174 быў прызначаны першым намеснікам міністра транспарту і камунікацый.
З 15 студзеня 2019 года Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь прызначаны міністрам транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь[1].
Санкцыі ЕС, ЗША і іншых краін[правіць | правіць зыходнік]
21 чэрвеня 2021 года быў унесены ў Чорны спіс Еўрасаюза. Паводле рашэння Савета Еўрапейскага саюза, Аўраменка адказваў за прымусовую пасадку пасажырскага рэйса FR4978 у Мінску 23 мая 2021 года, у выніку чаго былі арыштаваныя Раман Пратасевіч і Соф’я Сапега[2][3]. З-за гэтага ж Аўраменку ў свае санкцыйныя спісы ўключылі Вялікабрытанія[4], Канада[5], Швейцарыя[6][7]. 6 ліпеня да чэрвеньскага пакета санкцый ЕС далучыліся Албанія, Ісландыя, Ліхтэнштэйн, Нарвегія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя[8].
9 жніўня 2021 года таксама быў унесены ў спіс спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША[9][10].
Зноскі
- ↑ Міністрам транспарту і камунікацый Беларусі назначаны Аляксей Аўраменка . Беларускае тэлеграфнае агенцтва (15 студзеня 2019).
- ↑ COUNCIL IMPLEMENTING REGULATION (EU) 2021/997 — EUR-Lex(англ.) бел., 21.06.2021
- ↑ МГ/АА Евросоюз утвердил новый пакет санкций против представителей Беларуси. Кто в списке?(руск.) . Белсат (21 чэрвеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 27 чэрвеня 2021. Праверана 27 чэрвеня 2021.
- ↑ CONSOLIDATED LIST OF FINANCIAL SANCTIONS TARGETS IN THE UK(англ.) . Office of Financial Sanctions Implementation HM Treasury (25 чэрвеня 2021).
- ↑ Consolidated Canadian Autonomous Sanctions List . Міністэрства міжнародных спраў Канады(англ.) бел. (19 кастрычніка 2015). Праверана 29 чэрвеня 2021.
- ↑ Shields, Michael; Liffey, Kevin Swiss widen sanctions list against Belarus(англ.) . Reuters (7 ліпеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 7 ліпеня 2021. Праверана 10 ліпеня 2021.
- ↑ Sanctions program: Belarus: Verordnung vom 11. Dezember 2020 über Massnahmen gegenüber Belarus (SR 946.231.116.9), Anhang 1 Origin: EU Sanctions: Art. 2 Abs. 1 (Finanzsanktionen) und Art. 3 Abs. 1 (Ein- und Durchreiseverbot)(англ.) . Дзяржаўны сакратарыят па эканамічных пытаннях(ням.) бел. (7 ліпеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 7 ліпеня 2021. Праверана 10 ліпеня 2021.
- ↑ Declaration by the High Representative on behalf of the European Union on the alignment of certain third countries with the Council Decision (CFSP) 2021/1002 concerning restrictive measures in view of the situation in Belarus(англ.) . Савет Еўрапейскага саюза (6 ліпеня 2021). Праверана 10 верасня 2021.
- ↑ Treasury Holds the Belarusian Regime to Account on Anniversary of Fraudulent Election(англ.) . Міністэрства фінансаў ЗША(англ.) бел. (9 жніўня 2021). Архівавана з першакрыніцы 9 жніўня 2021. Праверана 10 жніўня 2021.
- ↑ США расширили санкции в отношении официального Минска. Полный список(руск.) . Zerkalo.io (9 жніўня 2021). Архівавана з першакрыніцы 9 жніўня 2021. Праверана 10 жніўня 2021.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Нарадзіліся 11 мая
- Нарадзіліся ў 1977 годзе
- Нарадзіліся ў Мінску
- Выпускнікі БНТУ
- Выпускнікі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
- Асобы
- Члены Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
- Міністры транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь
- Беларускія асобы ў Чорным спісе ЕС
- Беларускія асобы ў спісе спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША