Анатоль Аляксандравіч Сівак
Анатоль Сівак | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Файл:Anatoly Sivak.jpg | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
Кіраўнік урада | Раман Галоўчанка | ||||||
Папярэднік | Уладзімір Кухараў | ||||||
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
Кіраўнік урада | Сяргей Румас Раман Галоўчанка |
||||||
Папярэднік | Андрэй Шорац | ||||||
Пераемнік | Уладзімір Кухараў | ||||||
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
Кіраўнік урада | Міхаіл Мясніковіч Андрэй Кабякоў Сяргей Румас |
||||||
Папярэднік | Іван Шчэрба | ||||||
Пераемнік | Аляксей Аўраменка | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Уладзімір Жарэла | ||||||
Пераемнік | Уладзімір Марозаў | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
30 лістапада 1962 (61 год) |
||||||
Адукацыя | |||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Анатоль Алякса́ндравіч Сіва́к (нар. 1962, в. Завайць, Нараўлянскі раён, Гомельская вобласць) — дзяржаўны дзеяч Рэспублікі Беларусь, міністр транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь (2012—2018), намеснік прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь з 3 верасня 2020 года.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў Беларускі інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту (1986). Па заканчэнні ВНУ працаваў будаўнічым майстрам будаўніча-мантажнага цягніка № 391 на станцыі Брэст ГП «Дарбудмантажтрэст» Беларускай чыгункі, затым галоўным інжынерам будаўнічага ўпраўлення № 2 на станцыі Асіповічы. У перыяд з 1987 па 1989 гг. Анатоль Аляксандравіч — начальнік будаўніча-мантажнага цягніка № 761 на станцыі Магілёў, з 1989 па 2001 гг. узначальваў будаўніча-мантажны цягнік № 367 на станцыі Мінск РУП «Дарбудмантажтрэст» Беларускай чыгункі. У 2001—2002 гг. — галоўны інжынер будаўніча-мантажнага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Дарбудмантажтрэст» Беларускай чыгункі.
У 2002—2006 гг. працаваў намеснікам начальніка Беларускай чыгункі. У 2006—2009 гг. — памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — галоўны інспектар па г. Мінску; Аляксандр Лукашэнка высока ацаніў яго дзейнасць на гэтым пасадзе[1]. Скончыў Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Эканоміка і кіраванне вытворчасцю». З 2009 па 31 ліпеня 2012 гг. начальнік Беларускай чыгункі.
31 ліпеня 2012 г. Прэзідэнт А. Лукашэнка прызначыў Анатоля Аляксандравіча на пасаду міністра транспарту і камунікацый[2].
16 кастрычніка 2015 года пастановай Савета Міністраў № 870 у складзе Урада склаў свае паўнамоцтвы перад нававыбраным Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.[3], а 17 снежня 2015 года ўказам Прэзідэнта № 500 зноў зацверджаны на пасадзе міністра[4]
24 лістапада 2018 года вызвалены з пасады міністра і прызначаны старшынёй Мінскага гарвыканкама[5].
3 верасня 2020 года прызначаны намеснікам прэм’ер-міністра Беларусі, змяніўшы на гэтай пасадзе Уладзіміра Кухарава[6]. 17 верасня 2020 года прызначаны ўпаўнаважаным прадстаўніком Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у Магілёўскай вобласці[7].
17 снежня 2020 года яго ўнёс у свой санкцыйны спіс Еўрасаюз[8], 18 лютага 2021 года — Вялікабрытанія[9], 22 сакавіка 2021 года — Швейцарыя[10]. 26 студзеня 2021 года да гэтага пакета санкцый ЕС далучыліся Албанія, Ісландыя, Ліхтэнштэйн, Нарвегія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя[11].
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Ордэн Пашаны[12]
- Знак «Ганаровы чыгуначнік».
Зноскі
- ↑ Новым мэрам Мінска стаў былы міністр транспарту Архівавана 24 лістапада 2018.
- ↑ Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь разгледзеў кадравыя пытанні (31 ліпеня 2012).
- ↑ Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь № 870 «Аб складанні паўнамоцтваў Урада Рэспублікі Беларусь» (руск.)(недаступная спасылка) (16 кастрычніка 2015). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016. Праверана 17 кастрычніка 2015.
- ↑ Назначаны члены ўрада Рэспублікі Беларусь . http://president.gov.by+(17 снежня 2015).
- ↑ Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 460 «Об А. А. Сиваке» (руск.). Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь (24 лістапада 2018).
- ↑ belta.by
- ↑ belta.by
- ↑ Евросоюз ввел третий пакет санкций против Беларуси. В том числе против оборонных предприятий (руск.). Meduza (17 снежня 2020). Праверана 9 верасня 2021.
- ↑ США и Великобритания ввели новые санкции против белорусских чиновников, судей и сотрудников силовых органов (руск.). Meduza (19 лютага 2021). Праверана 9 верасня 2021.
- ↑ Searching for subjects of sanctions
- ↑ Declaration by the High Representative on behalf of the European Union on the alignment of certain countries concerning restrictive measures against Belarus (англ.). Савет Еўрапейскага саюза (26 студзеня 2021). Праверана 9 верасня 2021.
- ↑ Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 426 «Аб узнагароджанні» (руск.). Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь (21 лістапада 2019).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Нарадзіліся 30 лістапада
- Нарадзіліся ў 1962 годзе
- Нарадзіліся ў Нараўлянскім раёне
- Выпускнікі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту
- Выпускнікі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
- Кавалеры ордэна Пашаны (Беларусь)
- Асобы
- Старшыні Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта
- Члены Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
- Міністры транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь
- Начальнікі Беларускай чыгункі
- Памочнікі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — інспектары па горадзе Мінску
- Намеснікі прэм’ер-міністраў Беларусі
- Беларускія асобы ў Чорным спісе ЕС