Ігар Васільевіч Ляшэнка
| Ігар Васільевіч Ляшэнка | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
| |||||||
|
|||||||
|
|||||||
| Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
| Кіраўнік урада | Сяргей Румас | ||||||
| Папярэднік | Уладзімір Сямашка | ||||||
| Пераемнік | Юрый Віктаравіч Назараў | ||||||
|
|
|||||||
| Нараджэнне |
5 лістапада 1974[1][2] (51 год) |
||||||
| Грамадзянства | |||||||
| Адукацыя | |||||||
| Месца працы | |||||||
І́гар Васі́льевіч Ляшэ́нка (нар. 5 лістапада 1974, г. Ачамчыра, Абхазская АССР, Грузінская ССР) — беларускі дзяржаўны дзеяч. Намеснік Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь (2018—2020). Генеральны дырэктар ААТ «Гродна Азот» (з 2021).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 5 лістапада 1974 года ў г. Ачамчыра Абхазскай АССР Грузінскай ССР.
У 1996 годзе скончыў эканамічны факультэт Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Са студзеня 1997 года працаваў на Гомельскім хімічным заводзе. Займаў пасаду інжынера аддзела маркетынгу, затым начальніка планава-эканамічнага аддзела. У 2006 годзе ўзначаліў хімзавод.
10 верасня 2013 года быў прызначаны першым намеснікам старшыні, а 28 ліпеня 2014 года — старшынёй канцэрна «Белнафтахім»[4].
18 жніўня 2018 года прызначаны Намеснікам Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь[5]. 3 сакавіка 2020 года вызвалены з пасады ў сувязі з пераходам на іншую работу[6].
З мая 2020 года Ляшэнка кіраваў прадстаўніцтвам «Гомельтранснафта Дружба» ў Мінску.
26 студзеня 2021 года прызначаны генеральным дырэктарам ААТ «Гродна Азот»[7].
У красавіку 2024 года быў выбраны дэлегатам на Усебеларускі народны сход 7-га склікання ад мясцовых Саветаў дэпутатаў[8].
Санкцыі ЗША
[правіць | правіць зыходнік]9 жніўня 2021 года Ляшэнка як дырэктар ААТ «Гродна Азот», прадпрыемства канцэрна «Белнафтахім», якое належыць або кантралюецца Аляксандрам Лукашэнкам, быў уключаны ў санкцыйны спіс спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША[9][10].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в https://naviny.by/new/20200303/1583226066-nazarova-naznachili-vice-premerom-lyashenko-osvobodili-ot-dolzhnosti
- ↑ https://sputnik.by/politics/20180818/1037170331/igor-lyashenko-vice-premer-biografiya.html
- ↑ https://azot.by/about/istoriya-predpriyatiya/direktora/
- ↑ Ляшенко назначен главой "Белнефтехима" (руск.)(недаступная спасылка). TUT.BY (28 ліпеня 2014). Архівавана з першакрыніцы 30 снежня 2017.
- ↑ Александр Лукашенко сменил руководство Правительства, Премьер-министром назначен Сергей Румас (руск.). Национальный центр правовой информации Республики Беларусь (18 жніўня 2018).
- ↑ Ігар Ляшэнка вызвалены ад пасады Намесніка Прэм'ер-міністра Беларусі (бел.). Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Праверана 05.03.2020.
- ↑ Былы віцэ-прэм’ер Ляшэнка ўзгоднены на пасаду гендырэктара «Гродна Азота»(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 26 лютага 2021. Праверана 26 студзеня 2021.
- ↑ сегодня, СБ-Беларусь. Публикуем полный список делегатов Всебелорусского народного собрания (руск.). www.sb.by (19 красавіка 2024). Праверана 29 снежня 2024.
- ↑ Treasury Holds the Belarusian Regime to Account on Anniversary of Fraudulent Election (англ.). Міністэрства фінансаў ЗША (9 жніўня 2021). Архівавана з першакрыніцы 9 жніўня 2021. Праверана 10 жніўня 2021.
- ↑ США расширили санкции в отношении официального Минска. Полный список (руск.). zerkalo.io (9 жніўня 2021). Архівавана з першакрыніцы 9 жніўня 2021. Праверана 10 жніўня 2021.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Старонка на сайце Савета Міністраў Беларусі Архівавана 23 лютага 2020..
- Нарадзіліся 5 лістапада
- Нарадзіліся ў 1974 годзе
- Нарадзіліся ў Грузіі
- Выпускнікі Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта
- Выпускнікі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
- Асобы
- Нарадзіліся ў Абхазіі
- Намеснікі прэм’ер-міністраў Беларусі
- Беларускія асобы ў спісе спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША
- Дэлегаты Усебеларускага народнага сходу 7-га склікання
