Юрый Віктаравіч Назараў
Юрый Віктаравіч Назараў | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Пераемнік | Пётр Аляксандравіч Пархомчык | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Валерый Мікалаевіч Іваноў | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
7 лютага 1962 (63 гады) |
||||||
Адукацыя | |||||||
Узнагароды |
Юрый Віктаравіч Назараў (нар. 7 лютага 1962, Горкі, Магілёўская вобласць) — беларускі дзяржаўны дзеяч, Намеснік Прэм’ер-міністра Беларусі (2020—2022), Кіраўнік справамі Прэзідэнта Беларусі (з 2022).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Адукацыя
[правіць | правіць зыходнік]- Беларускі тэхналагічны інстытут па спецыяльнасці «Лясная гаспадарка»;
- Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Міжнародныя эканамічныя адносіны».
Працоўная дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]З 1981 па 1982 гады працаваў лабарантам Беларускага тэхналагічнага інстытута імя С. М. Кірава.
З 1983 па 1988 гады працаваў ляснічым Зуброўскага лясніцтва, інжынерам па ахове лесу і паляўнічай фауны, галоўным ляснічым Горацкага лясгаса.
У 1988—2001 гадах выконваў абавязкі дырэктара, дырэктар Горацкага лясгаса.
З 2001 па 2004 гады займаў пасаду намесніка Старшыні Камітэта лясной гаспадаркі пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь, з 2004 па 2010 гады — намесніка Міністра лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь.
У 2010—2013 гады — Намеснік кіраўніка спраў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
17 снежня 2013 года прызначаны Старшынёй канцэрна «Беллеспаперапрам»[2].
3 сакавіка 2020 года прызначаны Намеснікам Прэм’ер-міністра Беларусі[3].
16 жніўня 2022 года прызначаны Кіраўніком справамі Прэзідэнта Беларусі[4].
Санкцыі
[правіць | правіць зыходнік]- У чэрвені 2022 года Назараў трапіў у санкцыйны спіс Канады[5].
- З сакавіка 2025 года знаходзіцца ў санкцыйным спісе Еўрасаюза[6].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ https://naviny.by/new/20200303/1583226066-nazarova-naznachili-vice-premerom-lyashenko-osvobodili-ot-dolzhnosti
- ↑ Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 снежня 2013 года № 1090 «Аб назначэнні Ю. В. Назарава»
- ↑ Юрый Назараў назначаны Намеснікам Прэм'ер-міністра Беларусі (бел.) . Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Праверана 05.03.2020.
- ↑ Лукашэнка замяніў кіраўніка Упраўлення справамі, які летась заняў месца Шэймана Архівавана 17 жніўня 2022.
- ↑ Consolidated Canadian Autonomous Sanctions List (англ.). Global Affairs Canada (19 кастрычніка 2015). Архівавана з першакрыніцы 22 лістапада 2022. Праверана 22 лістапада 2022.
- ↑ ЕС расширил санкции против Беларуси (руск.)
- Намеснікі прэм’ер-міністраў Беларусі
- Нарадзіліся 7 лютага
- Нарадзіліся ў 1962 годзе
- Нарадзіліся ў Горках
- Выпускнікі БДТУ
- Выпускнікі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
- Кавалеры ордэна Айчыны III ступені (Беларусь)
- Асобы
- Намеснікі міністраў Рэспублікі Беларусь
- Кіраўнікі справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь