Ігар Мікалаевіч Байцоў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Ігар Мікалаевіч Байцоў
Дата нараджэння: 20 красавіка 1936(1936-04-20) (83 гады)
Месца нараджэння:
Жонка: Інэса Васілеўна Байцова
Альма-матар:
Месца працы:

Ігар Мікалаевіч Байцоў (нар. 20 красавіка 1936, г. Яраслаўль, РСФСР) — беларускі архітэктар.

Член Саюза архітэктараў з 1963.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў у 1959 годзе архітэктурнае аддзяленне будаўнічага факультэта Беларускага політэхнічнага інстытута (выкладчыкі Н. М. Макляцова, Ю. А. Ягораў, В. І. Гусеў). У 19591962 гадах працаваў у Мінскім аддзяленні ДСПІ «Прамэнергапраект»; у 19621964 гадах у інстытуце «Белхарчпраект»; у 19641965 гадах у інстытуце «Белпрампраект»; у 19651972 гадах у інстытуце «Белхарчпраект» (з 1966 пераназваны ў «Белдзіпрахарчпрам»); у 19721974 гадах у інстытуце «Белкамунпраект»; у 19741996 гадах у інстытуце «Белжылпраект»; у 19972003 гадах у інстытуце НДПТІБ.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Асноўныя працы: комплекс харчовых прадпрыемстваў у прамвузле «Дражня» ў г. Мінску (1972, пабудаваны ў 1975, сааўтары С. Корчык, Т. Пукач); піянерскі лагер «Дразды» ў Стаўбцоўскім раёне Мінскай вобласці (1976, пабудаваны ў 1978, прызнаны адной з лепшых пабудоў 1978 на аглядзе СА БССР); Музей Беларускага Палесся ў Пінску (19831986, пабудаваны ў 19872000, сааўтары С. Босак, А. Зіноўева, Побаль і інш.; дыплом I ступені СА БССР на аглядзе-конкурсе 1984); краязнаўчы музей у г. Нясвіжы (1991, пабудаваны ў 1995, у сааўтарстве з А. Зіноўевай); Мінскі абласны краязнаўчы музей у г. Маладзечна (19871988, пабудаваны ў 2006, у сааўтарстве з А. Зіноўевай); праект рэканструкцыі квартала «Залатая Горка» ў г. Мінску (1995-96, сааўтары Д. Фактаровіч, Побаль, Л. Карповіч, Чумак; дыплом БСА на аглядзе-конкурсе 1996).

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

У шлюбе з архітэктарам Інэсай Байцовай.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беспалов Вячеслав Николаевич // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. Минск: Энциклопедикс, 2014. −140 с. ISBN 978-985-7090-29-7.