Ілья Львовіч Сяльвінскі
Ілья Львовіч Сяльвінскі | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 12 (24) кастрычніка 1899[1] ці 24 кастрычніка 1899[2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 22 сакавіка 1968[3][4][…] (68 гадоў) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | паэт |
Кірунак | сацыялістычны рэалізм |
Жанр | верш і narrative poetry[d] |
Мова твораў | руская |
Грамадская дзейнасць | |
Партыя | |
Член у | |
Узнагароды | |
Подпіс | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Сяльві́нскі Ілля (Карл) Львовіч[5] (12 (24) кастрычніка 1899 — 22 сакавіка 1968) — рускі савецкі пісьменнік, паэт, драматург.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў горадзе Сімферопаль. У 1905 годзе сям’я ў пошуках работы пераехала ў Турцыю. У Канстанцінопалі Ілья Сяльвінскі вучыўся ў каледжы пры французскай каталіцкай1 місіі і ў арабскай школе Еды-Куле. У 1906 годзе вярнуўся на радзіму. З 1907 года сям’я жыла ў Адэсе, з 1911 года — у Еўпаторыі. У Еўпаторыі Ілья Сяльвінскі паступіў у Вышэйшае пачатковае гарадское вучылішча. У 1915—1919 гадах вучыўся ў мужчынскай гімназіі. У 1918 годзе стаў акцёрам тэатра «Гратэск». У гэтым жа годзе стаў байцом Чырвонай гвардыі, удзельнічаў у баях за Перакоп, дзе атрымаў раненне і кантузію. У 1919 годзе паступі ў на медыцынскі факультэт Таўрычаскага ўніверсітэта ў Сімферопалі і адначасова працаваў грузчыкам, натуршчыкам у мастацкай майстэрні, рэпарцёрам у газеце «Крымская пошта», інструктарам французскай барацьбы. У 1921 годзе І. Сяльвінскі пераехаў у Маскву і ў 1923 годзе скончыў факультэт грамадскіх навук 1-га Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта. З 1922 года працаваў у Цэнтрасаюзе, у 1928—1932 гадах — у Саюзпушніне, здзейсніў паездкі ў Кіргізію, Якуцію, на Камчатку, у Японію. З 1931 года вёў заняткі на Вышэйшых літаратурных курсах, а ў 1938—1941 гадах займаў пасаду загадчыка кафедры паэзіі Літаратурнага інстытута імя А. М. Горкага. У 1933—1934 гадах у якасці карэспандэнта газеты «Праўда» прымаў удзел у палярнай экспедыцыі на параходзе «Чалюскін». Член КПСС з 1941 года[6]. У час Вялікай Айчыннай вайны у армейскіх газетах «Сын Отечества», «Боевой натиск», «Вперед, к победе!», «На разгром врага»[7] Крымскага (жнівень 1941 — студзень 1942 года), Паўночна-Каўказскага (студзень 1942 — люты 1944 года) і Прыбалтыйскага (красавік — жнівень 1945 года) франтоў, у званні батальённага камісара[7] прымаў удзел у баях, быў двойчы паранены.
Пасля вайны І. Л. Сяльвінскі выкладаў у Літаратурным інстытуце імя А. М. Горкага.
Памёр І. Л. Сяльвінскі 22 сакавіка 1968 года. Пахаваны на Новадзявочых могілках у Маскве.
Творчая і грамадская дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Як паэт І. Л. Сяльвінскі пачаў друкавацца ў 1915 годзе[8]. У 1921 годзе быў прыняты ва Усерасійскі саюз паэтаў. Быў старшынёй літаратурнага цэнтра канструктывістаў. Член Саюза савецкіх пісьменнікаў з 1934 года. Вядомасць паэту прынесла паэма «Улялаеўшчына» (1924, апублікавана ў 1927, перапрацавана ў 1956 годзе) аб падаўленні анархісцка-кулацкага паўстання[8]. Першая кніга — паэтычны зборнік «Рэкорды» (1926)[8].
Раннія творы паэта адметныя эксперыментатарствам у галіне паэтычнай формы і мовы. У канцы 1930-х гадоў звярнуўся да жанру вершаванай гістарычнай драмы[8].
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- 3 ордэны Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Ордэн Чырвонай Зоркі (1943)
- Ордэн Айчыннай вайны 1-й ступені (1943)
- Медаль «За абарону Масквы» (1946)[9]
Памяць
[правіць | правіць зыходнік]- У 1990 годзе ў Бандарным завулку Сімферопаля быў створаны Дом-музей Іллі Сялвінскага (аддзел Крымскага рэспубліканскага краязнаўчага музея)[7].
- У гонар І. Л. Сяльвінскага названа адна з вуліц Сімферопаля.
- У горадзе Еўпаторыя ў 1993 годзе імем І. Сяльвінскага названа гімназія, у якой ён вучыўся.
- У 2009 годзе, да 110-годдзя з дня нараджэння паэта, яго імем была названа бібліятэка ў Еўпаторыі.
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Краткая литературная энциклопедия — М.: Советская энциклопедия, 1971. — Т. 6.
- ↑ СЕЛЬВИНСКИЙ Илья Львович // Русская литература XX века. Прозаики, поэты, драматурги / под ред. Н. Н. Скатов — 2005. — С. 293–295. — ISBN 5-94848-307-X
- ↑ а б в Сельвинский Илья Львович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. — Т. 23. — С. 206. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ Ilja Lwowitsch Selwinski // Brockhaus Enzyklopädie
- ↑ БелЭн 2002.
- ↑ ЛітЭС 1987.
- ↑ а б в Крымский «Байрон» Илья Сельвинский (руск.)
- ↑ а б в г Большая российская энциклопедия : [в 35 т.] / гл. ред. Ю. С. Осипов. — М. : Большая Российская энциклопедия, 2004—2017.
- ↑ Виртуальный музей «Москва: с заботой об истории» Архівавана 14 жніўня 2021. (руск.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Сяльві́нскі Ілья (Карл) Львовіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 337. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Сельви́нский Илья (Карл) Львович // Литературный энциклопедический словарь (руск.) / [Подгот. Е. И. Бонч-Бруевич и др.]; Под общ. ред. В. М. Кожевникова, П. А. Николаева. — М.: Советская энциклопедия, 1987. — С. 696. — 750 с. — 100 000 экз.
- Сельви́нский Илья (Карл) Львович / Фарбер Л. М. // Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. (руск.)
- С. Г. Сельви́нский, Илья Львович // Театральная энциклопедия. В 5 томах. / Под редакцией С. С. Мокульского (том 1), П. А. Маркова (тома 2—5). — М., Советская энциклопедия, 1961—1967. — Т. 4: Нежин — Сярев. — М., 1965. — Стб. 895—896. — 1152 стб. с илл., 6 л. илл. — 40 500 экз. (руск.)
- Русские писатели. Поэты: (советский период): биобиблиографический указатель / Рос. нац. б-ка; [редкол.: О. Д. Голубева д. филол. н. (пред.) и др.]. — Т. 23 : И. Сельвинский — Я. Смеляков / [сост. Д. Б. Азиатцева и др. ; ред.: Н. Г. Захаренко, И. В. Ханукаева]. — 2000. — 575, [1] с. — Имен. указ.: с. 536—575. — ISBN 5-7000-0031-8, ISBN 5-8192-0048-8 (т. 23). (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Крымский «Байрон» Илья Сельвинский (руск.) // РИА Новости
- Илья Сельвинский (руск.) // Санкт-Пецярбургская філармонія
- Русская поэзия и проза XX века. Сельвинский Илья (Карл) Львович (руск.) // Расійская нацыянальная бібліятэка
- Алексей Мельников Жить в горячих сердцах, а не в бронзе. К 120-летию со дня рождения Ильи Сельвинского // Литературная газета (руск.)
- Праект «Память народа» (руск.)
- Нарадзіліся 24 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1899 годзе
- Нарадзіліся ў Сімферопалі
- Памерлі 22 сакавіка
- Памерлі ў 1968 годзе
- Памерлі ў Маскве
- Пахаваныя на Новадзявочых могілках
- Выкладчыкі Літаратурнага інстытута імя А. М. Горкага
- Члены КПСС
- Члены Саюза пісьменнікаў СССР
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
- Узнагароджаныя медалём «За абарону Масквы»
- Узнагароджаныя медалём «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Пісьменнікі СССР
- Паэты СССР
- Драматургі СССР
- Пісьменнікі XX стагоддзя
- Паэты XX стагоддзя
- Пісьменнікі-сацрэалісты
- Рускамоўныя паэты
- Постаці рускага авангарда
- Канструктывізм
- Удзельнікі Грамадзянскай вайны ў Расіі
- Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны
- Палкоўнікі СССР