Ілья Міхайлавіч Глазкоў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Ілья Міхайлавіч Глазкоў
Намеснік старшыні СМ БССР
з 1974
 
Партыя: КПСС
Адукацыя:
Навуковая ступень: доктар тэхнічных навук
Дзейнасць: палітык
Нараджэнне: 1 жніўня 1922(1922-08-01)
Смерць: 1996
Пахаванне:
 
Навуковая дзейнасць
Навуковая сфера: машынабудаванне
 
Узнагароды:

Дзяржаўная прэмія СССР — 1973

Ордэн ЛенінаОрдэн Айчыннай вайны I ступеніОрдэн Чырвонага СцягаОрдэн Працоўнага Чырвонага СцягаОрдэн Дружбы народаў

Ілья Міхайлавіч Глазкоў (1 жніўня 1922, г. Генічэск, Херсонская вобласць — 1996) — дзяржаўны дзеяч БССР, доктар тэхнічных навук (1974)[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Удзельнік партызанскага руху ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Прайшоў шлях ад радавога байца да камісара партызанскага атрада «Чырвонагвардзейскі» брыгады імя У. І. Леніна Шчучынскага партызанскага злучэння[2].

З 1944 года на камсамольскай, гаспадарчай і партыйнай працы. З 1951 года загадчык аддзелам Фрунзенскага, з 1953 сакратар Ленінскага РК КПБ горада Мінска. Скончыў БПІ ў 1954 годзе. З 1955 сакратар парткома, намеснік галоўнага канструктара Мінскага аўтазавода[1].

З 1961 года начальнік аддзела, галоўны канструктар СКБ, начальнік КБ, з 1971 года генеральны дырэктар навукова-вытворчага аб’яднання ў Мінску. З 1974 года намеснік старшыні Савета Міністраў БССР. Член ЦК КПБ з 1976. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР з 1975 года[1].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

  • Помнік на магіле на Усходніх могілках у Мінску[4].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 Глазков Илья Михайлович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 148. — 737 с.
  2. 2,0 2,1 Ілья Міхайлавіч Глазкоў
  3. 3,0 3,1 3,2 Долготович Б. Д. Почётные граждане белорусских городов: биограф. справочник / Б. Д. Долготович. — Мн.: Беларусь, 2008. — С. 209—210. — 368 с. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-01-0784-8.(руск.) 
  4. Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 21 апреля 1998 г. № 630 «Об увековечении памяти государственного деятеля Республики Беларусь Глазкова И. М.»(руск.) 

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Долготович Б. Д. Почётные граждане белорусских городов: биограф. справочник / Б. Д. Долготович. — Мн.: Беларусь, 2008. — С. 209—210. — 368 с. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-01-0784-8.(руск.)