Інтэрніраванне італьянцаў у ЗША

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Тэрмін Інтэрніраванне італьянцаў у ЗША прымяняецца да практыкі інтэрніравання неграмадзян італьянскага паходжання, якія пражывалі на тэрыторыі ЗША падчас Другой сусветнай вайны. У адрозненні ад японцаў ЗША, якія таксама прайшлі праз інтэрніраванне, італьянцы не атрымалі кампенсацыі ад дзяржавы[1]. Але ўлады ЗША інтэрніравалі толькі тых італьянцаў, якія не паспелі атрымаць амерыканскае грамадзянства[2]. У 2010 г. штат Каліфорнія афіцыйна папрасіў прабачэння за парушэнні правоў італьянскіх эмігрантаў[3].

Пасля таго як пачалася Другая сусветная вайна ФБР ЗША пачало складаць спіс патэнцыяльна небяспечных чужынцаў, якіх было трэба арыштаваць у небяспечны для краіны момант[4]. Згодна Пракламацыі 2527 прэзідэнта ЗША Ф. Д. Рузвельта кожны імігрант за Італіі ва ўзросце ад 14 год, які не паспеў прайсці працэдуру натуралізацыі, аб'яўляўся «патэнцыяльна небяспечным чужынцам» (alien enemy — літаральна «імігрант з варожай краіны»)[5]. Ніякіх выключэнняў для палітычных бежанцаў ці ідэйных антыфашыстаў не было зроблена. Адпаведна загаду 9066 патэнцыяльна небяспечныя чужынцы мелі быць ізаляваны і выключаны з зон, дзе яны патэнцыяльна маглі ажыццяўляць сабатаж, шпіянаж ці тэрарызм. Да чэрвеня 1942 г. ФБР арыштавала 1521 італьянцаў, якія не паспелі атрымаць грамадзянства ЗША, але інтерніраванны былі толькі прыкладна 250 чалавек. У кастрычніку 1942 г. адносіны ўрада ЗША да італьянскіх імігрантаў палепшылася і многія абмежаванні па пракламацыям 2525 і 2527 былі зняты[6]. 8 верасня 1943 г. Італія капітулявала, і гэта стала прычынай вызвалення інтерніраванных італьянскіх імігрантаў у ЗША.

7 лістапада 2000 г. Кангрэс ЗША прыняў «Акт аб парушэнні грамадзянскіх правоў амерыканскіх італьянцаў падчас вайны». У гэты ж дзень генеральны пракурор ЗША перадаў справаздачу з падрабязным апісаннем дзеянняў улады Злучаных Штатаў супраць італьянскіх імігрантаў Кангрэсу[7]. Были прыняты некаторыя іншыя меры па рэабілітацыі італьянцаў, якія прайшлі інтэрніраванне падчас Другой сусветнай вайны[8].

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Дадатковая літаратура і крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  • Brandon, Michael. Legal Control Over Resident Enemy Aliens in Time of War in the United States and in the United Kingdom // The American Journal of International Law, volume 44, issue 2, pages 382–387, April 1950;
  • Di Stasi, Lawrence. Una Storia Segreta: The Secret History of Italian American Evacuation and Internment during World War II. Berkeley: Heyday Books, 2004;
  • Hacker, Doug. Aliens in Montana // American History Illustrated, June 2001, pages 32–36;
  • U.S. Department of Justice: Wartime Violation of Italian American Civil Liberties Архівавана 27 мая 2010.