Ёзаф Ціса
Ёзаф Ціса славацк.: Jozef Tiso | |||
![]() | |||
| |||
---|---|---|---|
26 кастрычніка 1939 — 4 красавіка 1945 | |||
Папярэднік | пасада заснавана | ||
Пераемнік | пасада скасавана | ||
| |||
14 сакавіка — 17 кастрычніка 1939 | |||
Папярэднік | пасада заснавана | ||
Пераемнік | Войцех Тука | ||
Партыя | |||
Адукацыя | |||
Дзейнасць | палітык, клірык, каталіцкі прэсвітар | ||
Веравызнанне | Каталіцкая Царква | ||
Нараджэнне | 13 кастрычніка 1887
| ||
Смерць | 18 красавіка 1947 (59 гадоў) | ||
Пахаванне | |||
Аўтограф | ![]() | ||
Узнагароды | |||
Ё́заф Ці́са (славацк.: Jozef Tiso; 13 кастрычніка 1887, вёска Вэлька-Бітча, Аўстра-Венгрыя — 18 красавіка 1947, горад Браціслава, Чэхаславакія) — прэзідэнт Першай Славацкай рэспублікі; рымска-каталіцкі святар, член чэхаславацкага парламента. Пасля Другой сусветнай вайны быў абвінавачаны ў ваенных злачынствах і пакараны смерцю.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Лідар 1-й Славацкай рэспублікі[правіць | правіць зыходнік]
У лютым 1939 нямецкія палітыкі сталі пераконваць славацкіх палітыкаў абвясціць незалежнасць Славакіі. 9 сакавіка 1939 года часткі чэхаславацкай арміі, верныя пражскім ураду, занялі тэрыторыю Славакіі і адхілілі Ціса ад улады. 13 сакавіка 1939 Гітлер прыняў Ціса ў Берліне і фактычна прымусіў яго аб'явіць аб незалежнасці Славакіі пад патранатам Трэцяга рэйха. 14 сакавіка 1939 славацкі парламент абвясціў незалежнасць, а на наступны дзень нямецкія войскі акупавалі Чэхію. Ціса стаў прэм'ер-міністрам, а 26 кастрычніка 1939 г — прэзідэнтам.
3 лістапада 1941 Ціса наведаў акупаваны немцамі Кіеў. У выніку няўдалага замаху на Ціса быў знішчаны Успенскі сабор Кіева-Пячэрскай лаўры (Ціса пакінуў сабор на 1 гадзіну раней, чым разлічвалі дыверсанты). Знішчэнне сабора савецкая прапаганда доўгі час прыпісвала немцам.
Ціса спрабаваў быць умераным прэзідэнтам і часта канфліктаваў з адкрыта пранямецкім урадам Войцеха Тукі. Тым не менш, Ціса не хаваў свае антысеміцкія погляды і 15 мая 1942 года падпісаў закон аб дэпартацыі яўрэяў. Гэты закон дзейнічаў паўгады, і да 1944 года дэпартацыі не аднаўляліся. За 1942 з Славакіі было дэпартавана 57 628 яўрэяў; з іх, згодна з даступных дадзеных, выжылі толькі 280—800 чалавек.
Уцёкі і пакаранне смерцю[правіць | правіць зыходнік]
У красавіку 1945 Ціса збег у Баварыю, дзе быў 6 чэрвеня 1945 года затрыманы амерыканскай арміяй і выдадзены Чэхаславакіі. Быў прысуджаны да павешання за дзяржаўную здраду. 18 красавіка 1947 г. прысуд быў прыведзены ў выкананне.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ёзаф Ціса
Зноскі
- ↑ http://www.britannica.com/EBchecked/topic/596984/Jozef-Tiso
- ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118802364 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Славацкая надзея: досвед дэмакратычных трансфармацый / Пер. са славацкай. Браціслава — Мінск: ООО «Невский простор», С.-Пецярбург, 2006. — 328 с.
- Выпускнікі Венскага ўніверсітэта
- Нарадзіліся 13 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1887 годзе
- Нарадзіліся ў Жылінскім краі
- Памерлі 18 красавіка
- Памерлі ў 1947 годзе
- Памерлі ў Браціславе
- Пахаваныя ў Браціславе
- Узнагароджаныя ордэнам германскага арла
- Асобы
- Прэм’ер-міністры Славакіі
- Капеланы
- Прэзідэнты Славакіі
- Каталіцкія святары
- Царкоўныя палітыкі
- Асобы на манетах
- Пакараныя прэзідэнты
- Павешаныя
- Лідары краін-удзельніц Другой сусветнай вайны
- Славацкі калабарацыянізм
- Першая Славацкая Рэспубліка
- Палітыкі Чэхаславакіі