Іосіф II (Патрыярх Канстанцінопальскі)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Іосіф II (Патрыярх Канстанцінопальскі)
Joseph II of Constantinople.jpg
 
Дзейнасць: святар
Веравызнанне: праваслаўе
Нараджэнне: каля 1360[1]
Смерць: 10 чэрвеня 1439(1439-06-10)
Бацька: Іван Шышман
Іосіф II, фрэска ў Капэле вешчуноў, Фларэнцыя

Патрыярх Іосіф II (грэч.: Πατριάρχης Ιωσήφ Β) — канстанцінопальскі патрыярх з 1416 года па 1439 год. Сын балгарскага цара Івана Шышмана.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў 1360 годзе ў сям’і балгарскага цара Івана Шышмана. Пра ранні перыяд жыцця Іосіфа вядома мала, толькі тое, што ён быў манахам на Афоне.

З 1393 года быў мітрапалітам эфескім. 21 мая 1416 года абраны патрыярхам канстанцінопальскім.

Падтрымаў візантыйскага імператара Іаана VIII у яго імкненні заключыць унію з Рымска-каталіцкай царквой.

У 1437 Іосіф адмовіўся паставіць на рускую мітраполію разанскага епіскапа Іёну, а паставіў Ісідара, які таксама перайшоў ва унію.

Разам з імператарам наведаў Фларэнційскі сабор і памёр у Італіі ў 1439 годзе. Быў пахаваны ў дамініканскай манастырскай царкве Санта-Марыя-Навела.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]