Сакольскі павет (1919—1939)
| Сакольскі павет | |
|---|---|
| Powiat sokólski | |
| Краіна | Польская Рэспубліка |
| Статус | павет |
| Уваходзіць у | Беластоцкае ваяводства |
| Уключае | 3 гарадскія гміны,12 вясковых гмінаў |
| Адміністрацыйны цэнтр | Саколка |
| Дата ўтварэння | 1919 |
| Дата скасавання | верасень 1939 |
| Афіцыйная мова | польская, беларуская, ідышпольская |
| Насельніцтва (1931) | 103 135 |
| Шчыльнасць | 44 чал./км² |
| Плошча | 2 333 км² |
|
|
|
Сако́льскі паве́т (польск.: Powiat sokólski) — былы павет Беластоцкага ваяводства Польскай Рэспублікі. Сядзіба — горад Саколка.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]
Створаны на аснове былога Сакольскага павета Гродзенскай губерні Расійскай імперыі ўжо ў 1919 г. У 1921 г. на абшары павета знаходзілася 5 гарадоў (Саколка, Дуброва, Сухаволя, Адэльск і Новы Двор) і 12 вясковых гмінаў. У студзені 1940 г. савецкія ўлады канчаткова скасавалі Сакольскі павет як адміністрацыйную адзінку, а на яго месцы былі заснаваны Сакольскі, Крынкаўскі і Дуброўскі раёны Беластоцкай вобласці.
У цяперашні час тэрыторыі павета адносяцца да Сакольскага павета Падляскага ваяводства Польшчы. Самыя ўсходнія часткі былога Сакольскага павета ўваходзяць у склад Бераставіцкага і Гродзенскага раёнаў Гродзенскай вобласці Беларусі.
Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел
[правіць | правіць зыходнік]Гміны
[правіць | правіць зыходнік]- Адэльск — адміністрацыйны цэнтр Бабікі
- Залессе — адміністрацыйны цэнтр Залессе
- Карыцін — адміністрацыйны цэнтр Карыцін
- Кузніца — адміністрацыйны цэнтр Кузніца
- Новы Двор — адміністрацыйны цэнтр Новы Двор
- Сакаляны — адміністрацыйны цэнтр Сакаляны
- Саколка — адміністрацыйны цэнтр Саколка
- Сідра — адміністрацыйны цэнтр Сідра
- Сухаволя — адміністрацыйны цэнтр Сухаволя
- Чорная Вёска — адміністрацыйны цэнтр Чорная Вёска
- Шудзялова — адміністрацыйны цэнтр Шудзялова
- Янаў — адміністрацыйны цэнтр Янаў
Мястэчкі
[правіць | правіць зыходнік]Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]Паводле звестак перапісу насельніцтва 1921 г. у павеце пражывала ўсяго 90 264 жыхар, з чаго 78 889 (87,39 %) палякаў, 6 531 (7,23 %) яўрэяў, 4 522 (5 %) беларусаў, 225 (0,24 %) рускіх, 62 татараў, 14 украінцаў, 9 літоўцаў, 5 немцаў, 4 латышаў, 2 эстонцаў і 1 англічанін. 80 % (72 225) жыхароў павету былі каталікамі,, 10,4 % (9 357) праваслаўнымі, 9,3 % (8 413) юдаістамі, 0,2 % (212) мусульманамі, 31 пратэстантамі і 26 уніятамі[1].