Перайсці да зместу

Томас Стэрнз Эліят

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Т. С. Эліят
T. S. Eliot
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні англ.: Thomas Stearns Eliot
Дата нараджэння 26 верасня 1888(1888-09-26)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 4 студзеня 1965(1965-01-04)[1][2][…] (76 гадоў)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства  ЗША
 Вялікабрытанія
Бацька Henry Ware Eliot[d][4]
Маці Charlotte Champe Stearns[d][4]
Жонка Vivienne Haigh-Wood Eliot[d] і Valerie Eliot[d]
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці драматург, паэт, крытык
Гады творчасці з 1915
Кірунак мадэрнізм
Жанр паэзія
Мова твораў англійская
Грамадская дзейнасць
Член у
Прэміі
Узнагароды
Прэзідэнцкі медаль Свабоды
Прэзідэнцкі медаль Свабоды
Афіцэр ордэна Ганаровага легіёна
Афіцэр ордэна Ганаровага легіёна
Камандор ордэна мастацтваў і літаратуры
Камандор ордэна мастацтваў і літаратуры
Ордэн Заслуг
Ордэн Заслуг
Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Томас Стэрнз Э́ліят[6] (англ.: Thomas Stearns Eliot; 26 верасня 1888, Сент-Луіс, ЗША — 4 студзеня 1965, Лондан) — амерыкана-англійскі паэт, драматург і літаратурны крытык, прадстаўнік мадэрнізму ў паэзіі. Лічыцца адным з найвялікшых паэтаў XX ст., лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры (1948).

Скончыў Гарвардскі ўніверсітэт (1910). Вучыўся ў Сарбоне, Марбургскім і Оксфардскім універсітэтах. У Вялікабрытаніі з 1917. Працаваў выкладчыкам, літаратурным аглядальнікам, рэдактарам у перыядычных выданнях, дырэктарам выдавецтва.

Дэбютаваў як паэт у 1915. Першую сусветную вайну ўспрыняў як банкруцтва цывілізацыі і крах усяго ліберальна-гуманістычнага светаўспрымання, што адлюстравалася ў яго паэме «Бясплодная зямля» (1922) з яе выключнай ідэйна-мастацкай складанасцю (сплаў трагедыйнасці, лірызму, парадыйнай і міфалагічнай вобразнасці). Трагічнаму адчуванню бессэнсоўнасці, апустошанасці, эстэтычнага выраджэння ў сучасным жыцці (паэма «Пустыя людзі», 1925) супрацьпастаўляў пошук і набыццё духоўных пачаткаў у рэлігіі (мадэрнізаванае хрысціянства), а таксама ў культурных і мастацкіх традыцыях дарэнесанснай эпохі (кніга эсэ «Свяшчэнны лес», 1921; паэтычная сюіта «Попельная серада», драма ў вершах «Смерць у саборы», 1935 і інш.). Выступаў за «дэперсаналізацыю» паэтычнага акта, у абарону мастацкай традыцыі і класікі як вечнага эталона.

Пераклад паэмы «Пустыя людзі» на беларускую мову зрабіў Віктар Валынскі (1985), «Попельнай серады» — Алесь Разанаў (1996).

Прэміі і ўзнагароды

[правіць | правіць зыходнік]

Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры (1948).

Беларускія пераклады

[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. а б Gardner H., Davies H. A., Tate A. T.S. Eliot // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б T.S. Eliot // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. а б Archivio Storico Ricordi — 1808. Праверана 3 снежня 2020.
  4. а б Kindred Britain
  5. а б https://joycesociety.com/about Праверана 26 снежня 2022.
  6. Напісанне імя і прозвішча Томас Стэрнз ЭЛІЯТ у адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах. Т.18., кн.1. Мн., 2004, С.110.