Перайсці да зместу

Марыя Аляксандраўна Мартысевіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Марыя Аляксандраўна Мартысевіч
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 28 сакавіка 1982(1982-03-28) (44 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Муж Павел Сяргеевіч Касцюкевіч
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці эсэістка, літаратуразнаўца, перакладчыца, паэтка, журналістка, пісьменніца
Мова твораў беларуская
Прэміі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Мары́я Мартысе́віч (нар. 28 сакавіка 1982(1982-03-28), Мінск; псеўданім Ева Вайтоўская[1][2]) — беларуская перакладчыца, паэтка, эсэістка, літаратуразнаўца і культурная менеджарка[3].

Скончыла ў 2004 годзе філалагічны факультэт БДУ (2004) і літаратурна-філасофскае аддзяленне Беларускага калегіюму (2005)[4].

Стыпендыятка Homines Urbani (Stowarzyszenie Villa Decius, Кракаў) у 2007 годзе і International Writing Program (University of Iowa, Аява-Сіці, ЗША) у 2010 годзе.

Станам на 2024 год, аспірантка[5] Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, спецыялізуецца на тэорыі літаратуры і сінкрэтычных паэтычных жанрах.[6]

Жыве ў Мінску.[4]

Дзейнасць і творчасць

[правіць | правіць зыходнік]

Аўтарка артыкулаў на культурную тэматыку, а таксама кніжных рэцэнзіі, якія публікаваліся ў часопісах «Студэнцкая думка», ARCHE, «Дзеяслоў», pARTisan, Timer, газеце «Новы час».

Даследуе традыцыі ананімнай паэзіі ў беларускай літаратуры. У сваіх публікацыях увяла паняцце «жанравага кантынууму» ананімнай бурлескна-травестыйнай паэмы, прасачыла яе развіццё ад XIX ст. («Энеіда навыварат», «Тарас на Парнасе») праз савецкі перыяд («Сказ пра Лысую Гару») да сучасных інтэрнэт-твораў (паэма «Зянон-Хоп»). Вылучае такія рысы жанру, як віруснасць, метаіранічнасць і палітычная ангажаванасць.[6]

Паэзія і эсэістыка

[правіць | правіць зыходнік]

Аўтарка кніг паэзіі і эсэістыкі:

  • «Цмокі лятуць на нераст: эсэ ў вершах і прозе» (Мн.: Логвінаў, 2008), вершы і публіцыстычныя творы;
  • «Амбасада: вершы свае і чужыя» (Мн.: Кнігазбор, 2011)[3], уласныя вершы і вершаваныя пераклады чужых з розных моў;
  • «Сарматыя» (Мн.: Янушкевіч, 2018) — эпісталярная паэма, напісаная ў форме лістоў да «сястры»[7], гэта ўплыў рамана Мэры Шэлі «Франкенштейн», які Мартысевіч перачытвала тым часам[7]. У 2022 годзе выдадзена па-польску ў перакладзе Багдана Задуры, таксама ў 2022 годзе рэжысёрка Паліна Дабравольская паставіла паводле паэмы музычны монаспектакль (саўнд-драму) «SarmaTyJa», пастаноўка спалучае беларускі фальклор, рок і хіп-хоп, а візуальны шэраг створаны на аснове анімацыі мастачкі Юліі Рудзіцкай[7];
  • «Як пазбыцца Маматута» (2020) — зборнік, які спалучае рысы дарослай і дзіцячай паэзіі[8];
  • «Водападзел» (2023) — кніга вершаў, пабудаваная на прынцыпе «інтэлектуальных адрасоў» і геаграфічных індэксаў месцаў, звязаных з біяграфіяй аўтаркі[8].

Ева Вайтоўская

[правіць | правіць зыходнік]

Пад псеўданімам Ева Вайтоўская[1] піша ў жанры young adult (літаратура для падлеткаў і моладзі). Яе раман «Гарэзлівы пацалунак» (кніга 1 — 2020, кніга 2 — 2023) — гэта лакалізацыя культавай японскай мангі Itazura na Kiss[en] (Каору Тада), якая выходзіла ў Японіі ў 1990-я гады[9]. Марыя Мартысевіч захапілася гісторыяй стварэння гэтай мангі і вырашыла перанесці яе ў беларускі кантэкст, дзеі адбываюцца ў Мінску, на філфаку БДУ, у ІТ-кампаніях і іншых беларускіх рэаліях[1][10]. Выкарыстанне псеўданіма — свядомая стратэгія «жанравага пазначэння», каб аддзяліць масавую літаратуру ад свайго асноўнага паэтычнага імя[8]. У 2008—2013 гадах пад гэтым імем Мартысевіч была культурнай аглядальніцай газеты «Новы Час»[11].

Творы Мартысевіч перакладзены на англійскую, літоўскую, нямецкую, польскую, рускую, славацкую, украінскую, шведскую мовы.

Перакладчыцкая дзейнасць

[правіць | правіць зыходнік]

Перакладае з англійскай, польскай, рускай, украінскай і чэшскай моў[3]. У сваіх перакладах (у прыватнасці, Адама Міцкевіча) трымаецца стратэгіі стварэння «беларускага канона» класічных твораў[8].

Сярод значных перакладаў Марыі Мартысевіч на беларускую:

Пераклала паасобныя творы Сяргея Жадана, Багдана-Ігара Антоныча, Тэнэсі Уільямса, Тома Уэйтса, Баляслава Лесьмяна,[12] літоўскіх паэтаў[13].

Выдавецкая дзейнасць

[правіць | правіць зыходнік]

З 2017 года рэдактарка незалежнай кніжнай серыі «Амерыканка», якая спецыялізуецца на перакладах амерыканскай класікі[3]. Курыруе серыю «Gradus», арыентаваную на інтэлектуальную літаратуру з каментарыямі (напрыклад, эсэ Ігната Канчэўскага)[8]

  • 2011 год — прэмія часопіса «ПрайдзіСвет» за пераклады вершаў Веніяміна Блажэннага і твораў з кнігі «Амбасада».
  • 2011 год — прэмія «Вольнае слова» Беларускай асацыяцыі журналістаў за публіцыстыку.
  • 2013 год — прэмія Belarus in Focus за публіцыстыку.
  • 2015 год — прэмія фундацыі «Za Wolność Waszą i Naszą» за пераклады вершаў Віславы Шымборскай.
  • 2019 год — прэмія «Кніга году» за кнігу «Сарматыя»[7].
  • 2019 год — паэтычная прэмія імя Наталлі Арсенневай за кнігу «Сарматыя»[7].
  • 2023 год — лаўрэатка Прэміі Цёткі ў намінацыі «Найлепшая аўтарская кніга для дзяцей і падлеткаў» за другую частку рамана «Гарэзлівы пацалунак»[14]
  • 2023 год — шорт-ліст прэміі Гедройця за другую частку рамана «Гарэзлівы пацалунак»[10], спецыяльная ўзнагарода Еўрарадыё[15].
  1. а б в Таямніца Падляшша і яго беларускасці . Наша Ніва (22 чэрвеня 2024). Праверана 10 студзеня 2026.
  2. Мартысевіч, М. А. (нар 1982). Гарэзлівы пацалунак: моладзевы раман / Ева Вайтоўская. — Мінск : А. М. Янушкевіч, 2020. elib.nlb.by (14 красавіка 2020). Праверана 10 студзеня 2026.
  3. а б в г Марыя Мартысевіч . TAŬBIN (15 лютага 2024). Праверана 10 студзеня 2026.
  4. а б Мария Мартысевич. Совместное пребывание (руск.). Год Литературы. Праверана 10 студзеня 2026.
  5. Праграма міжнароднай навуковай канферэнцыі «“Высокія арбіты грамадзянскасці”: Гісторыя, лёс, асоба (да 80-годдзя члена-карэспандэнта НАН Беларусі С. С. Лаўшука)». Мінск, 30—31 ліпеня 2024 г. С. 14.
  6. а б Maryia Martysevich Жанравы кантынуум ананімнай бурлескна-травестыйнай паэмы ў беларускай літаратуры ХІХ–ХХІ стагоддзяў: асаблівасці ўзнікнення і развіцця // Studia Białorutenistyczne. — 2024. — № 18. — С. 121–139. — DOI:10.17951/sb.2024.18.121-139
  7. а б в г д Будзьма беларусамі! » Марыя Мартысевіч: «Сарматыя» жыве сваім жыццём». budzma.org. Праверана 10 студзеня 2026.
  8. а б в г д Арлова, Ева. Марыя Мартысевіч: Паэзія — гэта капсула, у якой Беларусь даіснавала да актыўнай фазы . Новы Час (28 лютага 2023). Праверана 10 студзеня 2026.
  9. Гарэзлівы пацалунак 2 (англ.). Goodreads. Праверана 10 студзеня 2026.
  10. а б Скандальная беларуская аўтарка напісала кнігу, у якую можна на некалькі дзён схавацца ад рэчаіснасці . Наша Ніва (7 кастрычніка 2024). Праверана 10 студзеня 2026.
  11. Ева Вайтоўская: усе публікацыі . Новы Час (14 чэрвеня 2018). Праверана 10 студзеня 2026.
  12. Мартысевіч М. Амбасада: вершы свае і чужыя / М. Мартысевіч. — Мінск : Кнігазбор, 2011. — 120 с.
  13. Горад на гары. Анталёгія літоўскай паэзіі / Уклад. і прадм. Ц. Чарнякевіча; рэд. М. Мартысевіч, А. Хадановіч. — Беласток: Выдавецкае агенцтва «Экапрэс», 2025. — 304 с. — ISBN 978-83-67471-31-2
  14. Сталі вядомыя пераможцы прэміі Цёткі за 2023 і 2024 гады. Беларускі ПЭН (9 лістапада 2025). Праверана 10 студзеня 2026.
  15. Лаўрэатам літаратурнай прэміі Гедройця стаў Валянцін Акудовіч | Навіны Беларусі | euroradio.fm (руск.). euroradio.fm (26 лістапада 2024). Праверана 10 студзеня 2026.