Іўлін Во
| Іўлін Во | |
|---|---|
| Evelyn Waugh | |
| | |
| Асабістыя звесткі | |
| Імя пры нараджэнні | Артур Іўлін Сент-Джон Во |
| Дата нараджэння | 28 кастрычніка 1903[1][2][…] |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 10 красавіка 1966[1][2][…] (62 гады) |
| Месца смерці | |
| Пахаванне | |
| Грамадзянства | |
| Бацька | Артур Во[d][4][7] |
| Маці | Catherine Charlotte Raban[d][8][7] |
| Жонка | Evelyn Gardner[d] і Laura Herbert[d] |
| Дзеці | Аберон Во[d], Maria Teresa Waugh[d], Mary Waugh[d], Margaret Evelyn Waugh[d], Harriet Waugh[d], James Waugh[d] і Septimus Waugh[d] |
| Альма-матар | |
| Прафесійная дзейнасць | |
| Род дзейнасці | |
| Гады творчасці | 1924—1965 |
| Кірунак | сатыра, гумар |
| Жанр | раман, аповесць, апавяданне, аўтабіяграфія |
| Мова твораў | англійская |
| Прэміі | |
| Творы на сайце Lib.ru | |
Іўлін Во (англ.: Evelyn Waugh; 28 кастрычніка 1903[1][2][…], Уэст-Хампстэд[d], графства Вялікі Лондан ці Лондан[3] — 10 красавіка 1966[1][2][…], Combe Florey[d], Сомерсет[4]) — англійскі пісьменнік, адзін з буйнейшых майстроў сатырычнай прозы.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Вучыўся ў прывілеяванай прыватнай школе Шэрбан, але яму прапанавалі сысці перад заканчэннем, калі ён апублікаваў раман «The Loom of Youth», у якім закрануў пытанне гомасэксуальных стасункаў паміж студэнтамі і які быў прызнаны небяспечным для рэпутацыі школы. Скончыў Лансінгскі каледж. Затым Вывучаў гісторыю ў Оксфардзе.
Напісаў літаратурны твор, прысвечаны паэзіі і жывапісу Д. Г. Расеці (1928). У раманах «Заняпад і разбурэнне» (1928), «Брыдкая плоць» (1930), «Чорная бяда» (1932), «Прыгаршчы праху» (1934), «Сенсацыя» (1938) крытыка тагачаснай рэчаіснасці, прысутнічаюць уласцівыя аўтару элементы чорнага гумару. Падзеі Другой сусветнай вайны прыўнеслі ў творы настроі элегічнага смутку. Раманы «Перапыненая работа» (1942), «Вяртанне ў Брайдсхед» (1945) аўтар назваў «некралогамі асуджаным вярхам», «памінальнай месай па каштоўнасцях старога свету». Стыль І. Во адзначаны праніклівым псіхалагізмам і афарыстычнай мовай (навелы «Марское падарожжа», «Пераможца атрымлівае ўсё» і інш.). У раманах з трылогіі «Пачэсны меч» (1965) выяўлена драма пісьменніка, які не прыняў ілжывых каштоўнасцей рэчаіснасці, імкнуўся да пераадолення дысгармоніі жыцця праз захаванне традыцыйнага ўкладу сям’і і дабрачыннасці. «Выпрабаванне Гілберта Пінфалда» (1957) — аўтабіяграфічны раман. Прыхільнасць да прынцыпаў рэалізму ў мастацтве аўтар засведчыў у артыкулах «Літаратурны стыль у Англіі і Амерыцы» (нап. 1955), «Гібель Жывапісу» (нап. 1956).
Беларускія пераклады
[правіць | правіць зыходнік]- Маленькая пагулянка містэра Лаўдэя // Бабілёнская бібліятэка. Мн., 2007.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в г Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 15 кастрычніка 2015.
- ↑ а б в г Evelyn Waugh // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Národní autority České republiky Праверана 15 лютага 2025.
- ↑ а б в г Oxford Dictionary of National Biography / C. Matthew, D. Cannadine — Oxford: OUP, 2004.
- ↑ In God, Distrust // The New York Times / J. Kahn — Manhattan: New York Times Company, A. G. Sulzberger, 2007. — ISSN 0362-4331; 1553-8095; 1542-667X
- ↑ Revisiting ‘Brideshead,’ With All the Signs of Its Times (and Beyond) // The New York Times / J. Kahn — Manhattan: New York Times Company, A. G. Sulzberger, 2008. — ISSN 0362-4331; 1553-8095; 1542-667X
- ↑ а б Kindred Britain
- ↑ Lundy D. R. The Peerage
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Саркісава Н. Во // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 4. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0090-0.
- Нарадзіліся 28 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1903 годзе
- Нарадзіліся ў бора Кэмдэн
- Нарадзіліся ў Лондане
- Памерлі 10 красавіка
- Памерлі ў 1966 годзе
- Памерлі ў Сомерсеце
- Пахаваныя ў Сомерсеце
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Пісьменнікі Вялікабрытаніі
- Пісьменнікі XX стагоддзя
- Англамоўныя пісьменнікі
- Антыкамуністы
- Сатырыкі
- Памерлі ад інфаркту міякарда
- Выпускнікі Оксфардскага ўніверсітэта