Дантэ Габрыэл Расеці

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Д. Г. Расеці)
Дантэ Габрыэл Расеці
Dante Gabriel Rossetti
Фатаграфія
Партрэт пэндзля Джорджа Фрэдэрыка Уотса
Імя пры нараджэнні Габрыэл Чарлз Дантэ Расеці
Дата нараджэння 12 мая 1828(1828-05-12)
Месца нараджэння
Дата смерці 9 красавіка 1882(1882-04-09) (53 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства  Вялікабрытанія
Бацька Gabriele Rossetti[d][4]
Маці Frances Polidori[d][4]
Жонка Elizabeth Siddal[d][4]
Род дзейнасці паэт, ілюстратар, мастак, перакладчык, пісьменнік
Жанр партрэт, Arthurian painting[d][1], фігуратывізм[d][1], алегорыя[d][1] і рэлігійны жывапіс[d][1]
Вучоба
Мастацкі кірунак прэрафаэлітызм
Вядомыя працы Дабравешчанне
Beata Beatrix
Член у
Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Дантэ Габрыэл Расеці (англ.: Dante Gabriel Rossetti, сапр. імя Габрыэл Чарлз Дантэ; 12 мая 1828, Лондан — 9 красавіка 1882) — англійскі жывапісец і паэт.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Вучыўся ў Лондане ў рысавальнай школе Х. Сэса (з 1843 г.), у Акадэміі мастацтваў (з 1845 г.), пазней у М. Браўна.

«Дзяцінства Марыі» (1849)

Адзін з заснавальнікаў «Брацтва прэрафаэлітаў» (гл. Прэрафаэліты). Адхіляў «вульгарны празаізм» у тагачасным мастацтве, шукаў тэмы і сюжэты ў мастацтве італьянскіх прымітываў і паэзіі італьянскага сярэдневякоўя, Ранняга Адраджэння (асабліва ў Дантэ), сярэдневяковых легендах і хроніках, творах англійскіх рамантыкаў, надаваў вобразам адчувальна-пачуццёвы характар і містычную афарбоўку.

«Беата Беатрыкс» (1863)

Жывапісныя работы вызначаюцца парадаксальным спалучэннем інтэнсіўнасці пачуццяў гераінь (пісаў выключна жаночыя персанажы) і знешняй статычнасці, скаванасці поз і жэстаў; аб’яднаннем аб’ёмна выпісаных фігур з умоўным дэкаратыўным фонам (часта ўзор з лісця і кветак); яркай паліхроміяй і тонкай лінеарнасцю кампазіцый, якія папярэднічалі стылю мадэрн: «Дзяцінства Марыі» (1849), «Дабравешчанне» (1850), «Беата Беатрыкс» (1863), «Каханая» (1865—1866), «Сон Дантэ» (1870—1871) і інш. Размаляваў хол Оксфардскага таварыства ў Лондане (1857), афармляў кнігі, рабіў эскізы вітражоў і пано (з У. Морысам).

«Жанна д’Арк» (1882)

Літаратурным творам уласцівы жыццёвасць і пераканаўчасць вобразаў, пластычнасць мовы, дакладнасць метафар, нечаканасць асацыяцый і сакавітасць дэталей: зборнікі «Вершы» (1870), «Балады і санеты» (т. 1—2, 1881). Аўтар п’есы «Трагедыя караля», філасофскай паэмы «Цяжар Ніневіі» (1856) і інш., перакладаў.

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

I. Collected works, 2 vv., 1886; Letters, 2 vv., 1895; Preraphaelite diaries a. letters, 1900; Letters to his publisher, F. S. Ellis, L., 1928.

II. Swinburne A. C., Essays a. studies, 1875; Sharp W., D. G. Rossetti, 1882; Hamilton W., The aesthetic movement in England, 1882; Pater W., D. G. Rossetti (the English poets, ed. Ward, v. IV), 1883; Knight J., Life of D. G. Rossetti, 1887 (с библиограф.); Benson A. C., D. G. Rossetti (English men of letters), 1904; Brooke S. A., A study of Clough Arnold, Rossetti a. Morris, 1908; Boas F. S., Rossetti a. his poetry, 1914; Dupré H., Un italien d’Angleterre, P., 1921; Caine H., Recollections of Rossetti, 1928, Bachschmidt F. W., Das italienische Element in D. G. Rossetti, Münster Diss., Breslau, 1930; Klenk H., Nachwirkung D. G. Rossettis, Erlanger Diss., 1932; Waller R. D., The Rossetti Family, 1824—1854, 1932; Klinnert A., D. G. Rossetti u. St. George, Diss., Würzburg, 1933. Венгерова З., Собр. сочин., т. I., СПБ., 1913, Д. Г. Россетти.

III. Rossetti W. M., Bibliography of the works of D. G. Rossetti, 1905.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]