Іван Паўлавіч Сайкоў
Іван Паўлавіч Сайкоў | |
---|---|
Дата нараджэння | 24 кастрычніка 1911 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 13 лютага 1989 (77 гадоў) |
Краіна | |
Месца працы | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | дзеяч мастацтваў |
Пеўчы голас | драматычны тэнар[d] |
Узнагароды |
Іван Паўлавіч Сайко́ў[1] (24 кастрычніка 1911, Гомель — 13 лютага 1989) — беларускі і расійскі артыст оперы (драматычны тэнар), народны артыст БССР (1955).[2][3][4]
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Вучыўся ў харавой студыі пры Дзяржаўным тэатры оперы і балета Беларусі (1938—1939). Працаваў у тэатрах музычнай камедыі Беларусі. У 1949—1956 гадах саліст Дзяржаўнага тэатра оперы і балета Беларусі, у 1956—1977 гадах — Саратаўскага тэатра оперы і балета.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Валодаў выразным гоасам шырокага дыяпазону, вялікім драматычным тэмпераментам, глыбока адчуваў характар вобраза. У канцэртным рэпертуары беларускія і рускія народныя песні, рамансы і інш. Сярод выкананых оперных партый: Сяргей («Дзяўчына з Палесся» Я. Цікоцкага), Стэфан («Стары двор» С. Манюшкі), Герман, Вадэмон, Вакула («Пікавая дама», «Іаланта», «Чаравікі» П. І. Чайкоўскага), Хазэ («Кармэн» Ж. Бізэ), Каварадосі («Тоска» Дж. Пучыні)[1].
Зноскі
- ↑ а б Беларусь 1995.
- ↑ Сайкоў Іван Паўлавіч . Нацыянальная бібліятэка Беларусі. Праверана 14 ліпеня 2022.
- ↑ Сайков Иван Павлович (руск.). Знаменитые люди Гомельщины (28 жніўня 2018). Праверана 14 ліпеня 2022.
- ↑ Запартыка, Ганна. Архіўны дэтэктыў: Забыты тэатр. Аперэта для ваеннага пакалення . Звязда (3 мая 2022). Праверана 14 ліпеня 2022.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Глушакоў І. В. Сайкоў Іван Паўлавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 82. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
- Сайко́ў Іван Паўлавіч // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 642. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Іван Паўлавіч Сайкоў на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
- Нарадзіліся 24 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1911 годзе
- Нарадзіліся ў Гомелі
- Памерлі 13 лютага
- Памерлі ў 1989 годзе
- Постаці Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь
- Народныя артысты Беларускай ССР
- Асобы
- Музыканты паводле алфавіта
- Тэнары
- Оперныя спевакі і спявачкі СССР
- Оперныя спевакі і спявачкі Беларусі
- Оперныя спевакі і спявачкі Расіі