Іван Кірэевіч Сяркоў
Іван Кірэевіч Сяркоў | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 4 студзеня 1929 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 27 мая 1998 (69 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменнік, дзіцячы пісьменнік, паэт, сцэнарыст |
Гады творчасці | з 1955 |
Мова твораў | беларуская |
Грамадская дзейнасць | |
Партыя | |
Член у | |
Узнагароды |
Іван Кірэевіч Сярко́ў[2] (4 студзеня 1929, вёска Пакалюбічы, Гомельскі раён, Гомельская вобласць — 27 мая 1998) — беларускі дзіцячы пісьменнік.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. З 1948 года служыў у Савецкай Арміі. Скончыў артылерыйскае вучылішча (1952). Пасля дэмабілізацыі (1955) працаваў у гомельскай раённай газеце «Маяк». Завочна скончыў факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1962). З 1960 года — старшы рэдактар, у 1961—1989 гадах — галоўны рэдактар Гомельскай абласной студыі тэлебачання, з 1977 года адначасова сакратар Гомельскага абласнога аддзялення СП БССР.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Літаратурную працу пачаў у 1962 года з вершаваных гумарэсак і кароткіх гумарыстычных апавяданняў (часопіс «Вожык»). Аўтар аповесцей «Мы з Санькам у тыле ворага» (1968), «Мы — хлопцы жывучыя» (1970), «Мы з Санькам — артылерысты…» (1989).
Напісаў сцэнарый тэлевізійнага мастацкага фільма «Мы — хлопцы жывучыя» (пастаўлены ў 1974 годзе, рэжысёр У. Станкевіч)[2].
Зноскі
- ↑ Сярко́ў Іван Кірэевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2002. — С. 355. — 552 с. — ISBN 985-11-0251-2
- ↑ а б БелЭн 2002.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларускія пісьменнікі : біябібліягр. слоўнік : у 6 т. — Т. 5. Пестрак—Сяўрук / Ін-т літ. імя Я. Купалы АН Беларусі; Беларус. Энцыкл.; Нацыянальны навукова-асветны цэнтр імя Ф. Скарыны. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 478—479.
- Сяркоў Іван Кірэевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 355. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Іван Сяркоў // Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік / Склад. А. К. Гардзіцкі. Нав. рэд. А. Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — С. 526—527. — 653 с.: іл. — 22 000 экз. — ISBN 5-340-00709-X.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Сяркоў Іван Кірэевіч на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
- Мы — хлопцы жывучыя! Да 95-годдзя Івана Сяркова // Калінкавіцкія навіны
- Нарадзіліся 4 студзеня
- Нарадзіліся ў 1929 годзе
- Нарадзіліся ў Гомельскім раёне
- Памерлі 27 мая
- Памерлі ў 1998 годзе
- Памерлі ў Гомелі
- Выпускнікі Інстытута журналістыкі БДУ
- Члены КПСС
- Члены Саюза пісьменнікаў СССР
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Дзіцячыя пісьменнікі Беларусі
- Пісьменнікі СССР
- Паэты СССР
- Сцэнарысты СССР
- Пісьменнікі Беларусі
- Паэты Беларусі
- Сцэнарысты Беларусі