Ахенскі сабор

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Аахенскі сабор)
Перайсці да: рух, знайсці
Ахенскі сабор*
Aachen Cathedral**
Сусветная спадчына ЮНЕСКА

Aachen Cathedral North View at Evening.jpg
Краіна Германія
Тып Культурны
Крытэрыі i, ii, iv, vi
Спасылка 3
Рэгіён*** Еўропа і Паўночная Амерыка
Гісторыя ўключэння
Уключэнне 1978  (2 сесія)
* Міжнародная канвенцыя «ЮНЕСКА»
** Назва ў афіцыйным англ. спісе
*** Рэгіён па класіфікацыі ЮНЕСКА

Ахенскі сабор (ням.: Aachener Dom, Aachener Münster, Kaiserdom) — кафедральны сабор епархіі Ахену, у якім на працягу стагоддзяў каранаваліся імператары Свяшчэннай Рымскай імперыі. Сучасны сабор складаецца з некалькіх частак: у сярэдзіне знаходзіцца найстаражытная яго частка — каралінгаўскі актагон (васьмівугольнік), які быў пабудаваны яшчэ пры Карле Вялікім у VIII стагоддзі. Астатнія яго часткі, у т.л. гатычны хор, былі пабудаваны ў сярэднявеччы. У 1978 годзе Ахенскі сабор адным з першых у свеце быў уключаны ў Спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Будаўніцтва сабора распачаў у 800 годзе Карл Вялікі, запрасіўшы для гэтага спецыялістаў з Рыму і Візантыі. У 805 годзе сабор быў асвечаны Папам Львом III. У 814 у Палацавай капліцы быў пахаваны Карл Вялікі. З 936 да 1531 года Ахенскі сабор быў месцам каранацыі трыццаці імператараў Свяшчэннай Рымскай імперыі. Трон імператара і ў нашыя дні знаходзіцца ў Палацавай капліцы. Каб мець магчымасць прымаць як мага больш паломнікаў, з 1355 да 1414 быў пабудаваны новы хор.

У саборнай скарбніцы, якая належыць да найбольш значных царкоўных скарбніц Паўночнай Еўропы захоўваюцца шэдэўры мастацтва эпохаў Каралінгаў, Атонаў і Штаўфенаў, сярод якіх Крыж Лотара, бюст Карла Вялікага, саркафаг Празэрпіны і інш.

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Commons

Шаблон:Кафедральныя саборы Паўночнага Рэйна–Вестфаліі