Абласныя газеты

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Абласны́я газе́ты — друкаваныя перыядычныя выданні, якія выдаюць абласныя выканаўчыя камітэты і Саветы дэпутатаў, рэдакцыі газет. Асвятляюць грамадска-палітычнае, сацыяльна-эканамічнае і культурнае жыццё рэгіёна і рэспублікі, міжнародныя падзеі. Друкую матэрыялы пра дзейнасць мясцовых органаў выканаўчай улады, артыкулы, звязаныя з развіццём АПК, адраджэннем вёскі, нарысы пра дзеячаў культуры і творчых людзей і інш. У Беларусі станам на 2009 год выдаваліся 9 абласных газет.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Першыя абласныя газеты ў Беларусі з'явіліся ў 1930-я гады ў сувязі з утварэннем абласцей. З 1938 года як органы абкамаў і гарвыканкамаў Саветаў дэпутатаў працоўных выходзілі газеты «Віцебскі рабочы», «Гомельская праўда», «Могилёвская правда». Органамі ЦК і Мінскага абкама КП(б)Б былі газеты «Звязда» (чэрвень 1938 — жнівень 1941) і «Советская Белоруссия» (кастрычнік 1938 — красавік 1943).

У 1939 годзе ў Заходняй Беларусі некаторыя новыя газеты сталі органамі абкамаў КП(б)Б і аблвыканкамаў: «Чырвоная звязда» (Баранавічы), «Вольная праца» (Беласток), «Заря» (Брэст), «Сялянская газета» (Вілейка), «Палеская праўда» (Пінск).

У Вялікую Айчынную вайну абласныя газеты выдаваліся падпольна: з кастрычніка 1941 года да красавіка 1943 года ў Арле, потым у Казані і Маскве друкавалася газета «Савецкая Беларусь» (як орган ЦК і Мінскага абкама КП(б)Б), якая распаўсюджвалася на акупіраванай тэрыторыі Беларусі.

У пасляваенны час новыя абласныя газеты створаны ў абласцях: Бабруйскай — «Савецкая Радзіма» (19441954), Гродзенскай — «Гродзенская праўда» (з 1944, пераемніца беластоцкай газеты «Вольная праца»), Маладзечанскай — «Чырвоны сцяг» (19441959), Полацкай — «Бальшавіцкі сцяг» (19451954). З 1950 года выдаецца газета «Мінская праўда». У 1990-я гады з'явіліся новыя абласныя газеты: «Магілёўскія ведамасці», «Народная трыбуна» (Брэст), «Народнае слова» (Віцебск).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]