Абраз Маці Божай Падхорнай

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Маці Божая Падхорная
выява
Абраз Маці Божай Падхорнай
Дата з'яўлення: сярэдзіна XVIII ст.
Іконаграфічны тып: Маці Божая Снежная
Месца знаходжання: Кафедральны касцёл Святога Францішка Ксаверыя, Гродна

Абраз Маці Божай Падхорнай — каталіцкая цудатворная ікона рымскага канону. Знаходзіцца ў Троіцкім касцёле ў Глыбокім.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Першапачаткова знаходзіўся ў капліцы пад хорамі пры ўваходзе ў кармеліцкім касцёле Унебаўзяцця Маці Божай у Глыбокім, фундаваным у 1639 г. мсціслаўскім ваяводам Юзафам Корсакам. Пасля скасаванні кляштара і пераасвячэння касцёла ў праваслаўную царкву абраз перадалі ў парафіяльны Троіцкі касцёл, дзе ён знаходзіцца і сёння.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Абраз Маці Божай Падхорнай з вотамі, здымак пачатаку ХХ ст.

Абраз намаляваны ён на палатне, па характары жывапісу святыню можна аднесці да сярэдзіны XVIII ст., прыкладна тады ж выканана металічная шата з каронамі і прамяністымі німбамі. Рысы твару Маці Божай дробныя, далікатныя, нагадваюць выяву на абразе з касцёла Святой Тэрэзы ў Вільні. Кампазіцыю пашырае пурпурны занавес, які ахінае фігуру Марыі. Апрача таго, уверсе адлюстраваныя Бог Айцец і Святы Дух.

Таксама абраз меў шматлікія воты, якія яшчэ бачныя на здымку 1930-х гг., але былі пазней страчаны.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]