Агасціна Басі
Агасціна Басі | |
---|---|
італ.: Agostino Bassi | |
![]() | |
Дата нараджэння | 25 верасня 1773[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 8 лютага 1856[1][2][…] (82 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Род дзейнасці | батанік, энтамолаг |
Навуковая сфера | батаніка і энтамалогія |
Альма-матар | |
![]() |
Сістэматык жывой прыроды | ||
---|---|---|
Аўтар найменняў шэрага батанічных таксонаў. У батанічнай (бінарнай) наменклатуры гэтыя назвы дапаўняюцца скарачэннем «A.Bassi».
Спіс такіх таксонаў на сайце IPNI Персанальная старонка на сайце IPNI
|
Агасціна Басі (італ.: Agostino Bassi; 25 верасня 1773, Майрага, — 8 лютага 1856, Лодзі) — італьянскі батанік, энтамолаг, паразітолаг, папярэднік Луі Пастэра[3].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Агасціна Басі нарадзіўся ў камуне Майрага 25 верасня 1773 года.
Ён быў сынам багатага фермера і адваката, які захапляўся біялогіяй.
З 1807 года навуковыя даследаванні Агасціна Басі былі прысвечаны вывучэнню смяротнага захворвання тутавага шаўкапрада. Заражаныя вусені тутавага шаўкапрада былі пакрытыя парашкападобным белым рэчывам. Даследаванне, прысвечанае пошукам прычыны гэтага захворвання, працягвалася 25 гадоў.
Агасціна Басі апублікаваў вынікі сваіх даследаванняў у навуковым артыкуле пад назвай Del mal del segno, calcinaccio o moscardino (1835). Стала вядома, што парашкападобнае рэчыва на забітых тутавых шаўкапрадах з’яўляецца ў выніку ўтварэння мільёнаў інфекцыйных белых грыбковых спор на мёртвым насякомым. Грыбок, які выклікаў гэта захворванне, атрымаў назву Beauveria bassiana.
Агасціна Басі рэкамендаваў шаўковай прамысловасці выкарыстанне дэзінфікавальных сродкаў, ізаляцыю заражаных вусеняў тутавага шаўкапрада ад здаровых і захаванне гігіенічных нормаў.
Яго артыкул быў перакладзены на французскую мову і распаўсюджаны па ўсёй Еўропе[4].
Агасціна Басі памёр 8 лютага 1856 года.
У 1953 годзе італьянская пошта выпусціла паштовую марку у гонар 180 гадоў з дня нараджэння вучонага[5].
Публікацыі
[правіць | правіць зыходнік]- Sulla fabbrica del formaggio all’uso lodigiano. 1820.
- Del mal del segno, calcinaccio o moscardino. 1835.
- Del contagio in generale. 1844.
Зноскі
- ↑ а б Agostino Bassi // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Agostino Bassi // Gran Enciclopèdia Catalana — Grup Enciclopèdia, 1968.
- ↑ Harant & Theodorides 1956.
- ↑ A. Bassi, J. Barbo (tr.). De la muscardine (maladie des vers à soie). Paris, France: Bonbée, 1836.
- ↑ Microbiology Bassi Moth Архівавана 18 сакавіка 2007 года.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Kyle, R A; Shampo M A (April 1979). "Agostino Bassi". JAMA. 241 (15): 1584. doi:10.1001/jama.241.15.1584. PMID 372592.
- Ronchese, F (March 1976). "Agostino Bassi (1773–1856)". Rhode Island medical journal. 59 (3): 111–2. PMID 778982.
- Porter, J R (September 1973). "Agostino Bassi bicentennial (1773–1973)". Bacteriological reviews. 37 (3): 284–8. doi:10.1128/MMBR.37.3.284-288.1973. PMC 413819. PMID 4585794.
- Huard, P (November 1956). "[Anniversary of the death of Agostino Bassi]". Le Progrés médical. 84 (22): 421–2. PMID 13389569.
- Harant, H; Theodorides, J (1956). "[A pioneer of parasitology and a forerunner of the Pasteur doctrine: Agostino Bassi (1773–1856)]". Montpellier médical. 50 (3): 393–9. PMID 13407643.
- Arcieri, G P (1956). "Agostino Bassi in the history of medical thought: A. Bassi and L. Pasteur". Rivista di storia delle scienze mediche e naturali. 47 (Suppl): 1–40. PMID 13421588.
- Dossena, G (January 1954). "Quello che la medicina deve ad Agostino Bassi" [Debt of medicine to Agostino Bassi]. Rivista d'ostetricia e ginecologia pratica(італ.). 36 (1): 43–53. PMID 13168166.