Агдэмер

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Агдэмер
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 208 чал. (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1644
Паштовы індэкс
225846
Аўтамабільны код
1
Агдэмер на карце Беларусі ±
Агдэмер (Беларусь)
Агдэмер
Агдэмер (Брэсцкая вобласць)
Агдэмер

Агдэ́мер[1] (трансліт.: Ahdemier, руск.: Огдемер) — вёска ў Драгічынскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Драгічынскага сельсавета.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Галоўная вуліца Агдэмера, выбрукаваная трылінкай

Упершыню вёска згадваецца ў 1630 годзе пад назвай «Ідэмер». У 1770 годзе згадваецца пад назвай «Гдэмер», цяперашняя назва вядомая з 1870 года.

Па адной з версій, назва гэтай вёскі, а таксама і некаторых іншых паселішчаў, прыйшла ад германскіх плямёнаў — готаў — у III стагоддзі. Па другой версіі, назва з'явілася выпадкова, калі прадстаўнік шляхетнага роду, які вандраваў па Палессі, захварэў. Перад смерцю ён, здзіўлена аглядаючыся, сказаў: «О, где ўмер». Пасля яго смерці на гэтым месцы была пабудавана каплічка, каля якой пачалі сяліцца палешукі.

На карце 1750 года дарога, якая праходзіла праз вёску, значылася гасцінцам, бо вёска была ўдала размешчана і прыцягвала да сябе ўвагу шляхты. У 1860 годзе там знаходзілася два панскіх маёнтка, якія былі названы «Агдэмер-1» і «Агдэмер-2». Уладальнікамі маёнткаў з'яўляліся пан Заблодскі і пані Куроўская.

Рэкорд колькасці жыхароў Агдэмера за ўсю гісторыю быў усталяваны паводле перапісу 1905 года, калі ў вёсцы пражывала 573 чалавека. У вёсцы было пачаткова вучылішча. Аднак пасля Першай сусветнай вайны, калі большая частка жыхароў пакінула вёску, іх колькасць у вёсцы паменшылася ў 2 разы і складалася толькі з вяскоўцаў, якія мелі свае зямельныя надзелы і вярнуліся ў вёску.

У 1857 годзе вёска Варацэвіцкай воласці Кобрынскага павета Гродзенскай губерні. У 1921–1939 гг. — вёска Варацэвіцкай гміны Драгічынскага павета Палескага ваяводства Польшчы. З 1939 г. — у Драгічынскім павеце Пінскай вобласці БССР. З 1940 года — цэнтр Агдэмерскага сельсавета Драгічынскага раёна Пінскай вобласці. З 1954 года — у Брэсцкай вобласці, з 16 ліпеня 1954 г. па 17 верасня 2013 г. — у складзе Гутаўскага сельсавета[2].

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
  2. Решение Брестского областного совета депутатов №307 от 17 сентября 2013 г. «Об изменениях в административно-территориальном устройстве Дрогичинского района Брестской области» Архівавана 3 лютага 2014. (руск.)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]