Азёры (Гродзенскі раён)
Аграгарадок
Азёры
| ||||||||||||||||||||||
Азёры[2] (трансліт.: Aziory, руск.: Озёры) — аграгарадок (да 2009 г. вёска)[3] у Гродзенскім раёне Гродзенскай вобласці, на заходніх берагах азёраў Рыбніца і Белае. Адміністрацыйны цэнтр Азёрскага сельсавета.
Знаходзяцца за 28 км на ўсход ад Гродна, за 17 км на поўнач ад Скідзеля, на аўтадарогах Р41 і Р145.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Каля вёскі (1—3 км) знаходзіцца археалагічныя помнікі: стаянкі і селішча.
Упершыню згадваецца ў 1398 годзе як «двор князя Вітаўта». У XV—XVII стагоддзях — велікакняжацкае ўладанне, цэнтр воласці. У 1518 годзе Жыгімонт Стары аддаў Азёры ў заставу (арэндны залог) гарадзенскаму старасце Юрыю Радзівілу. У 1555 годзе азёрскім каралеўскім намеснікам (т. б. да таго часу Азёры ізноў перашлі дзяржаве) стаў Себасцян Дыбоўскі. У адпаведнасці з прывілеем 1568 года вялікага князя Жыгімонта Аўгуста ў Азёрах праводзіліся штотыднёвыя таргі. У 1679 годзе на Рынку быў пабудаваны новы драўляны касцёл імя Маткі Боскай Ружанцовай, замест спаленага маскоўскім войскам. Касцёл гэты быў адноўлены ў 1779 годзе коштам караля Станіслава Аўгуста. У канцы XVIII стагоддзя Азёры набыў вядомы навуковец, авантурыст і філантроп Міхал Валіцкі. Ён заснаваў у Азёрах суконную фабрыку (1807) і папяровую фабрыку (1809). Пасля паўстання 1863—1864 гадоў маёнтак быў канфіскаваны, а яго ўладальнік — граф Леапольд Валіцкі — сасланы ў Сібір. У XVIII стагоддзі у Азёрах была пабудавана драўляная сінагога, а у пачатку XIX стагоддзя — малітоўная яўрэйская школа (не захаваліся). У 1878 годзе Азёры мелі 1013 жыхароў, сярод іх 508 яўрэяў. У пачатку XX стагоддзя замест старой драўлянай праваслаўнай царквы пабудавалі мураваную царкву Ушэсця. Каля Азёр помнікі археалогіі: 2 стаянкі першабытнага чалавека (VIII—V і III тысячагоддзі да н.э.) і курганныя магільнікі.
У 1919—1939 гадах — у складзе Польскай Рэспублікі, цэнтр гміны ў Гродзенскім павеце Беластоцкага ваяводства.
11 лютага 1972 года да вёскі далучана суседняя вёска Камчатка[4].
-
Рынак
-
Грэка-каталіцкая царква
-
Касцёл
-
Сінагога
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- XIX стагоддзе: 1830 год — 426 муж., з іх шляхты 7, духоўнага саслоўя 2, мяшчан-іўдзеяў 235, мяшчан-хрысціян і сялян 181[5]; 1878 год — 1013 чал., з іх 508 яўрэяў[6]; 1897 год — 3283 чал.
- XX стагоддзе: 1921 год — 1755 чал.[7]; 1989 год — 2447 чал.[8]
Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]- Царква Св. Духа
- Касцёл Хрыста Валадара
- Могілкі старыя каталіцкія
- Магіла паўстанцаў 1863—1864 гг.
Страчаная спадчына
[правіць | правіць зыходнік]- Царква
- Сінагога
Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]- Аляксандр Мікалаевіч Шышко (нар. 1959) — беларускі дзяржаўны дзеяч, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
- ↑ Решение Гродненского районного Совета депутатов от 17.03.2009 № 163 «О преобразовании некоторых населенных пунктов Гродненского района в агрогородки» (руск.)
- ↑ Рашэнне выканаўчага камітэта Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 лютага 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 8 (1346).
- ↑ Соркіна 2010, с. 412.
- ↑ SgKP 1882, s. 580.
- ↑ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej. Tom V: Województwo Białostockie. — Warszawa: Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, 1924.
- ↑ ЭГБ 1993, с. 69.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Гродзенскага р-на / Рэдкал. У. П. Верхась і інш. — Мн.: БелЭн, 1993. — 431 с.: іл..
- Ткачоў М., Трусаў І., Шаблюк В. Азёры // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 1: А — Беліца / Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1993. — С. 69. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-074-2.
- Соркіна I. Мястэчкі Беларусі ў канцы XVIII — першай палове XIX ст. — Вільня: ЕГУ, 2010. — 488 с. ISBN 978-9955-773-33-7.
- Jeziory // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom III: Haag — Kępy (польск.). — Warszawa, 1882. — S. 580.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Азёры (Гродзенскі раён)
- Азёры на сайце Radzima.org