Забалацце (Мсціслаўскі раён)

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Аграгарадок Забалацце, Мсціслаўскі раён)
Jump to navigation Jump to search
Аграгарадок
Забалацце
Забалацце 1.jpg
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2240
Аўтамабільны код
6

За́балацце[1] (трансліт.: Zabalaccie, руск.: Заболотье) — аграгарадок у Мсціслаўскім раёне Магілёўскай вобласці. Размешчана на р. Мяртвіцы. Уваходзіць у склад Ходасаўскага сельсавета.

Да 22 лютага 2012 года вёска ўваходзіла ў склад Забалацкага сельсавета[2].

Назва[правіць | правіць зыходнік]

Назва паходзіць ад знаходжанне вёскі «за балотам» адносна нейкага іншага аб'екта.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У 1777 годзе сяло ў Чэрыкаўскай акрузе Магілёўскай губерні. У 1858 годзе 163 рэвізскія душы. У 1897 годзе ў Беліцкай воласці Чэрыкаўскага павета, 104 двары, 642 жыхары, быў піцейны дом. У пачатку XX стагоддзя адкрыта школы граматы, у якой у 1905 годзе навучалася 60 хлопчыкаў, 2 дзяўчынкі. У 1905 годзе побач з Забалаццем (тады 146 двароў, 645 жыхароў была яшчэ адна аднайменная вёска (11 двароў, 35 жыхароў), у той жа воласці.

Савецкая ўлада ўстаноўлена ў студзені 1918 года. Дзейнічала працоўная школа першай ступені, у якой у 1925 годзе быў 71 вучань. З 1924 года цэнтр Забалацкі сельсавета Расненскага раёна Калінінскай акругі. У 1925 годзе адкрыта хата-чытальня. У 1931 годзе ў вёсцы Забалацце-1 калгас «Чырвоны ўсход» (40 гаспадарак, 301 га ворыва), у вёсцы Забалацце-2 — калгас «Чырвоная рунь», конная крупарушка. Абслугоўвала калгасы Ходасаўская МТС імя Тэльмана. У 1940 годзе да вёскі далучаны пасёлкі Жолаб, Малькаўка, хутары Мохава, Рошча, Украіна.

У Вялікую Айчыннаю вайну з 14 ліпеня 1941 года да 30 верасня 1943 года была акупіравана гітлераўцамі. Паблізу вёскі ў час вайны дзейнічаў партызанскі атрад «Чапай» 13-й партызанскай брыгады.

Мікратапонімы[правіць | правіць зыходнік]

  • Цагельня — невялікае месца ў лесе, дзе раней стаяў цагельны завод, пазней быў разбураны. 
  • Баргутаў Лес -- лес як ісці з вёскі Чорная Сасна на вёску Прыбярэжжа. Да Кастрычніцкай рэвалюцыі ў гэтым месцы жыў чалавек на імя Баргут, быццам, ён вакол свайго дому лес і пасадзіў. 
  • Лес Каміншчына — назва паходзіць ад прозвішча памешчыка Камінскага. Зямля Камінскага пачыналася ад Маслёнкаў, сядзіба была каля цяперашняй вёскі Ходасы-2, сядзібны дом стаяў на ўзгорку, вакол быў парк засаджаны кветкамі, асабліва шмат было акацый. Камінскі быў сярэдняга росту, добра апрануты, у заўсёды да бляску начышчаных ботах. У «Мікалаеўскую вайну» па вёсках хадзілі ўпаўнаважаныя і збіралі адзенне для салдат. Зайшлі і да Камінскага, а ён быццам адмовіў і адказаў: «Наш Міколка так збяднеў, што адзенне не мае для салдат». За гэтыя словы Камінскага закавалі ў кайданы і пагналі пехатою на Магілёў, больш пра яго ніхто не чуў. 

Сучасны выгляд[правіць | правіць зыходнік]

Сучасная вёска Забалацце складалася шляхам зліцця некалькіх вёсак — Забалацце-1, Забалацце-2, Рошча, Барсукі і шэрагу хутароў. На паўночным захадзе ад вёскі працякае рака Мяртвіца.

Генеральны план забудовы распрацаваны ў 1984 годзе. Вёска падзелена на дзве зоны — сядзібную і вытворчую. У сядзібную зону уваходзяць жылая забудова і грамадскі цэнтр, які склаўся на пашыраным участку галоўнай вуліцы — уездзе з боку шашы Магілёў-Мсціслаў. Пашырэнне вуліцы ўтварае плошчу, дзе ўзведзены будынак канторы саўгаса. Побач 1-павярховы цагляны будынак сельсавета. Насупраць канторы саўгаса узведзены 4-кватэрны жылы дом. Побач будынкі сталовай, комплексна-прыёмнага пункта бытавога абслугоўвання насельніцтва і лазня. У зону грамадскага цэнтра ўключаецца таксама 1-павярховы цагельны будынак бібліятэкі, 2-павярховы панэльны дом дзіцячага саду-ясляў, драўляныя будынкі 8-гадовай школы, магазіна, клуба.

Жылая зона складаецца ў асноўным з індывідуальных драўляных дамоў з прысядзібнымі ўчасткамі. Новае будаўніцтва намечана весці ў паўднёва-заходнім кірунку, дзе ўжо пабудавана 20 цагляных 1-павярховых дамоў.

Вытворчая зона размешчана ў цэнтральнай, паўночнай і паўночна-ўсходняй частках вёскі.

Ва ўшанаванне памяці 216 землякоў — савецкіх воінаў і партызан, якія загінулі у Вялікую Айчынную вайну, у 1968 годзе устаноўлены помнік — скульптура воіна.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • 1858 г. — 163 рэвізскія душы
  • 1897 г. — 104 двары, 642 жыхары
  • 1905 г. — 146 двароў, 645 жыхароў; у другой вёсцы — 11 двароў, 35 жыхароў
  • 1997 г. — 408 жыхароў, 162 двары[3]
  • 2012 г. — 350 жыхароў
  • 2013 г. — 344 жыхары
  • 2014 г. — 351 жыхар
  • 2015 г. — 330 жыхароў
  • 2016 г. — 319 жыхароў

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

  • Мікалай Станіслававіч Мураўёў — ураджэнец вёскі, воін-інтэрнацыяналіст Афганістана. Пасмяротна узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі.

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU)
  2. «Об изменении административно-территориального устройства некоторых административно-территориальных единиц Могилевской области». Решение Могилевского областного Совета депутатов от 22 февраля 2012 г. № 14-10(руск.) 
  3. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1998.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]