Адам Сямёнавіч Вашкоў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Адам Сямёнавіч Вашкоў
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання
18 кастрычніка 2012 — 2016
Прэм’ер-міністр: Міхаіл Мясніковіч
Андрэй Кабякоў
Прэзідэнт: Аляксандр Лукашэнка
 
Партыя:
Адукацыя:
Дзейнасць: прамысловы магнат, палітык
Нараджэнне: 26 мая 1951(1951-05-26) (68 гадоў)
 
Узнагароды:

Адам Сямёнавіч Вашкоў (26 мая 1951, в. Верасніца, Жыткавіцкі раён, Гомельская вобласць) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 26 мая 1951 года ў в. Верасніца Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці.

Скончыў Мінскі ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга політэхнічны тэхнікум па спецыяльнасці «Электразабеспячэнне прамысловых прадпрыемстваў»; Беларускі ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга політэхнічны інстытут па спецыяльнасці «Электразабеспячэнне прамысловых прадпрыемстваў і сельскай гаспадаркі»; Інстытут паліталогіі і сацыяльнага кіравання Кампартыі Беларусі, выкладчык сацыяльна-палітычных дысцыплін у вышэйшых і сярэдніх навучальных установах.

Працаваў дырэктарам завода драўнянастружкавых пліт г. Рэчыцы Гомельскай вобласці; сакратаром партыйнага камітэта Рэчыцкага вытворчага дрэваапрацоўчага аб'яднання; другім сакратаром, першым сакратаром Рэчыцкага гарадскога камітэта КПБ; дырэктарам па маркетынгу і знешнеэканамічных сувязях Рэчыцкага арэнднага вытворчага дрэваапрацоўчага аб'яднання «Рэчыцадрэў»; віцэ-прэзідэнтам сумеснага прадпрыемства «Дрэўпрамінвест»; дырэктарам ААТ «Рэчыцкі метызны завод».

З'яўляўся дэпутатам Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў дваццаць шостага склікання.

Удастоены звання «Ганаровы грамадзянін Рэчыцкага раёна».

У 20122016 гадах дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджаны ордэнам Пашаны, медалём «За працоўныя заслугі», Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, ордэнам Рускай праваслаўнай царквы прападобнага Сергія Раданежскага III ступені, ордэнам Беларускай праваслаўнай царквы Святога Кірылы Тураўскага II ступені.

Мае Падзяку Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Асабістае жыццё[правіць | правіць зыходнік]

Жанаты, мае двух сыноў.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]