Адам Храптовіч

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Адам Храптовіч
польск.: Adam Chreptowicz
Adam Chraptovič. Адам Храптовіч (J. Aziambłoŭski, 1844).jpg
 
Адукацыя
Дзейнасць гісторык
Нараджэнне 19 сакавіка 1768(1768-03-19)
Смерць 25 снежня 1844(1844-12-25) (76 гадоў)
Пахаванне
Дынастыя Род Храптовічаў
Бацька Іахім Храптовіч
Маці Канстанцыя Пшаздзецкая[d]

Адам Храптовіч (19 сакавіка 1768 — 25 снежня 1844, в. Вішнёўка, цяпер Смаргонскі раён) — асветнік, мецэнат мастацтваў і навукі; ганаровы член Віленскага ўніверсітэта.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Сын І. Храптовіча. Быў візітатарам школ Віленскай акругі, старшынёй Таварыства дабрачыннасці, намеснікам старшыні Друкарскага таварыства ў Вільні. Удзельнік паўстання 1794 года[1].

У сваіх уладаннях адмяніў цялесныя пакаранні прыгонных сялян, зменшыў іх павіннасці. У яго Шчорсаўскім маёнтку дзейнічала буйная пачатковая школа ўзаемнага навучання (г. зв. ланка­стэрская), дзе станам на 1822 год займалася 350 вучняў з прыгонных, якія разам з элементарнай адукацыяй набывалі пэўныя навыкі вытворчай, рамеснай працы. Значна памножыў бібліятэку, заснаваную яго бацькам. Будучы апекуном Галоўнай Віленскай школы, А. Xраптовіч ахвяраваў яе бібліятэцы калекцыю гравюр (каля 1100)[1].

Памёр і пахаваны ў Вішнёўцы (цяпер Смаргонскі раён)[1].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 Мысліцелі і асветнікі Беларусі: Энцыклапедычны даведнік / Гал. рэд. Б. I. Сачанка. — Мн.: БелЭн, 1995.— 672 с. — ISBN 985-11-0016-1

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Мысліцелі і асветнікі Беларусі: Энцыклапедычны даведнік / Гал. рэд. Б. I. Сачанка. — Мн.: БелЭн, 1995.— 672 с. — ISBN 985-11-0016-1