Клімат Марса: Розніца паміж версіямі

Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
Аб’ём не змяніўся ,  8 гадоў таму
(Новая старонка: ''''Клімат Марса'''. У цяперашні час Марс прадстаўляецца найбольш цікавай для вывучэння п...')
 
== Тэмпература ==
 
Сярэдняя тэмпература на Марсе значна ніжэй, чым на Зямлі, — каля -40 °С. Пры найбольш спрыяльных умовах летам на дзённай палове планеты паветра выграваецца да 20 °С - цалкам прымальная тэмпература для жыхароў Зямлі. Але зімовай ноччу мароз можа дасягаць -125 °С. Пры зімовай тэмпературы нават вуглекіслата замярзае, ператвараючыся ў сухі лёд. Такія рэзкія перапады тэмпературы выкліканыя тым, што разрэджаная атмасфера Марса не здольная доўга ўтрымліваць цяпло. У выніку шматлікіх вымярэнняў тэмператур у розных кропкахпунктах паверхні Марса атрымліваецца, што днём на экватары тэмпература можа даходзіць да +27 °С, але ўжо да раніцы падае да -50 °С.
 
На Марсе існуюць і тэмпературныя аазісы, у раёнах "возера" Фенікс (плато Сонца) і зямлі Ноя перапад тэмператур складае ад -53 °С да +22 °С летам і ад -103 °С да -43 °С зімой. Такім чынам, Марс — даволі халодны свет, аднак клімат там ненашмат больш суровы, чым у Антарктыдзе. Калі першыя фатаграфіі з паверхні Марса, зробленыя «Вікінгам», былі перададзеныя на Зямлю, навукоўцы былі вельмі моцна здзіўлены, убачыўшы, што марсіянскае неба не чорнае, як гэта меркавалася, а ружовае. Аказалася, што пыл, які вісіць у паветры, паглынае 40% сонечнага святла, што паступае, ствараючы каляровы эфект.
1 675

правак

Навігацыя