Курган Бессмяротнасці Адама Міцкевіча: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др арфаграфія
Радок 20: Радок 20:
[[Катэгорыя:Адам Міцкевіч]]
[[Катэгорыя:Адам Міцкевіч]]
[[Катэгорыя:З'явіліся ў 1931 годзе]]
[[Катэгорыя:З'явіліся ў 1931 годзе]]
[[Катэгорыя:Вуліца Малы Замак]]

Версія ад 12:26, 22 лютага 2015

Курган Бессмяротнасці Адама Міцкевіча

Курган Бессмяротнасці Адама Міцкевіча — штучны ўзгорак, насыпаны ў 20-x гадах ХХ ст. у гонар польскага паэта беларускага паходжання Адама Міцкевіча ў Навагрудку, дзе прайшлі яго дзіцячыя гады і ў ваколіцах якога адбываюцца многія падзеі яго твораў. Падобная практыка стварэння кургана ў гонар асобнага чалавека з'яўляецца ўнікальнай для Беларусі[1]. Гісторыка-культурная каштоўнасць міжнароднага значэння[2].

Валун з надпісам–прысвячэннем
Від з кургана

Насыпаны па ініцыятыве Міцкевічаўскага камітэта на пляцы, які быў выкуплены за 6 тысяч злотых, што былі сабраны добраахвотнымі ахвяраваннямі. Урачыстая закладка кургана адбылася 27 мая 1924 года. Скончылі насыпаць курган у 1931 годзе. Каля яго падножжа была ўстаноўлена стэла з надпісам–прысвячэннем, якая ў 1998 годзе ў сувязі са святкаваннем 200-годдзя з дня нараджэння паэта была заменена на валун[1].

Недалёка ад кургана ў 1992 годзе быў усталяваны таксама помнік А. Міцкевічу[1].

Зноскі

Спасылкі