Фермапільская бітва: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 20: Радок 20:
|заўвага =
|заўвага =
}}
}}
'''Фермапільская бітва''' — 3-дзённая абарона 5 тысячамі [[Грэкі|грэкаў]] Фермапільскага перавала (цяпер вобласць [[Фтыятыда]], Сярэдняя Грэцыя) ад праходу 70-тысячнага [[Персы|персідскага]] войска ў пачатку жніўня [[480 да н.э.|480 г. да н.э.]] [[3 жніўня]] 480 г. да н.э. персідскае войска падыйшло да Фермапільскай цясніны і стаяла насупраць грэчаскага войска ў перавале без пачатку баявых дзеянняў цягам 4 дзён (3-[[6 жніўня]]). Першыя 2 дні бітвы (7-[[8 жніўня]]) грэкі ўдавалі ўцёкі ўглыб перавала, дзе разбівалі персаў дробнымі групамі ў рукапашным баі. Уначы на 3-і дзень (9 жніўня) {{нп3|Малейцы|малейскі|el|Μαλιείς}} здраднік {{нп3|Эфіяльт Трахіскі|Эфіяльт|el|Εφιάλτης ο Ευρυδήμου}} з бліжэйшага горада {{нп3|Трахіс||en|Trachis}} правёў 20 тыс. персідскіх салдат па горнай сцяжыне з усходу ў тыл грэчаскага войска<ref name="э">{{кніга|аўтар=|частка=Фермапілы|загаловак=[[Беларуская энцыклапедыя]] ў 18 тамах|арыгінал=|спасылка=http://files.knihi.com/Slounik/02/enc/Bielaruskaja_encyklapedyja.torrent|адказны=гал.рэд. [[Генадзь Пашкоў]]|выданне=|месца=Мінск|выдавецтва=[[Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі]]|год=2003|том=16|старонкі=358|старонак=576|серыя=|isbn=985-11-0263-6|тыраж=10 000}}</ref>. Спартанскі цар Леанід загадаў грэчаскім саюзнікам адступіць без яго дружыны, якая загінула ў той дзень разам з ім пры прыкрыцці адступлення з перавала асноўнай часткі грэчаскага войска<ref name="з">{{артыкул|аўтар=|загаловак=Дзве даты|спасылка=|выданне=[[Звязда]]|тып=[[газета]]|год=9 жніўня 2008|нумар=[http://old.zviazda.by/ru/archive/?idate=2008-08-09 148 (26261)]|старонкі=[http://old.zviazda.by/a2ttachments/16562/9gni-8.pdf 8]|issn=1990-763x}}</ref>.
'''Фермапільская бітва''' — 3-дзённая абарона 5 тысячамі [[Грэкі|грэкаў]] Фермапільскага перавала (цяпер вобласць [[Фтыятыда]], Сярэдняя Грэцыя) ад праходу 70-тысячнага [[Персы|персідскага]] войска ў пачатку жніўня [[480 да н.э.|480 г. да н.э.]] [[3 жніўня]] 480 г. да н.э. персідскае войска падыйшло да Фермапільскай цясніны і стаяла насупраць грэчаскага войска ў перавале без пачатку баявых дзеянняў цягам 4 дзён (3-[[6 жніўня]]). Першыя 2 дні бітвы (7-[[8 жніўня]]) грэкі ўдавалі ўцёкі ўглыб перавала, дзе разбівалі персаў дробнымі групамі ў рукапашным баі. Уначы на 3-і дзень (9 жніўня) {{нп3|Малейцы|малейскі|el|Μαλιείς}} здраднік {{нп3|Эфіяльт Трахінскі|Эфіяльт|el|Εφιάλτης ο Ευρυδήμου}} з бліжэйшага горада {{нп3|Трахін||en|Trachis}} правёў 20 тыс. персідскіх салдат па горнай сцяжыне з усходу ў тыл грэчаскага войска<ref name="э">{{кніга|аўтар=|частка=Фермапілы|загаловак=[[Беларуская энцыклапедыя]] ў 18 тамах|арыгінал=|спасылка=http://files.knihi.com/Slounik/02/enc/Bielaruskaja_encyklapedyja.torrent|адказны=гал.рэд. [[Генадзь Пашкоў]]|выданне=|месца=Мінск|выдавецтва=[[Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі]]|год=2003|том=16|старонкі=358|старонак=576|серыя=|isbn=985-11-0263-6|тыраж=10 000}}</ref>. Спартанскі цар Леанід загадаў грэчаскім саюзнікам адступіць без яго дружыны, якая загінула ў той дзень разам з ім пры прыкрыцці адступлення з перавала асноўнай часткі грэчаскага войска<ref name="з">{{артыкул|аўтар=|загаловак=Дзве даты|спасылка=|выданне=[[Звязда]]|тып=[[газета]]|год=9 жніўня 2008|нумар=[http://old.zviazda.by/ru/archive/?idate=2008-08-09 148 (26261)]|старонкі=[http://old.zviazda.by/a2ttachments/16562/9gni-8.pdf 8]|issn=1990-763x}}</ref>.


== Першы дзень ==
== Першы дзень ==
Радок 26: Радок 26:


== Другі дзень ==
== Другі дзень ==
8 жніўня Ксеркс накіраваў персідскую пяхоту на захоп Фермапільскага перавала, якая панесла нават большыя страты, чым у 1-ы дзень бітвы. Уначы {{нп3|Малейцы|малейскі|el|Μαλιείς}} здраднік {{нп3|Эфіяльт Трахіскі|Эфіяльт|el|Εφιάλτης ο Ευρυδήμου}} з бліжэйшага горада {{нп3|Трахіс||en|Trachis}} за ўзнагароду паведаміў Ксерксу пра горную сцяжыну ў абыход Фермапільскага перавала і прапанаваў правесці ёй персідскае войска. Тады Ксеркс накіраваў той сцяжынай на ўсход ад перавала 20 тыс. салдат на чале з ваяводам {{нп3|Гідарн|Гідарнам|fa|هایدرانوس}}.
8 жніўня Ксеркс накіраваў персідскую пяхоту на захоп Фермапільскага перавала, якая панесла нават большыя страты, чым у 1-ы дзень бітвы. Уначы {{нп3|Малейцы|малейскі|el|Μαλιείς}} здраднік {{нп3|Эфіяльт Трахінскі|Эфіяльт|el|Εφιάλτης ο Ευρυδήμου}} з бліжэйшага горада {{нп3|Трахін||en|Trachis}} за ўзнагароду паведаміў Ксерксу пра горную сцяжыну ў абыход Фермапільскага перавала і прапанаваў правесці ёй персідскае войска. Тады Ксеркс накіраваў той сцяжынай на ўсход ад перавала 20 тыс. салдат на чале з ваяводам {{нп3|Гідарн|Гідарнам|fa|هایدرانوس}}.


== Трэці дзень ==
== Трэці дзень ==

Версія ад 15:01, 21 лістапада 2015

Фермапільская бітва
Асноўны канфлікт: Грэка-персідскія войны
«Леанід у Фермапілах» (Жак-Луі Давід, 1814 г.)
«Леанід у Фермапілах» (Жак-Луі Давід, 1814 г.)
Дата 7-9 жніўня[1] 480 г. да Н.Х.
Месца Фермапілы  (англ.) (вобласць Фтыятыда, Старажытная Грэцыя)
Прычына Персідскае ўварванне ў Грэцыю
Вынік Персідскае войска заняло Беотыю
Праціўнікі
Грэчаскія полісы Дзяржава Ахеменідаў
Камандуючыя
Леанід I Ксеркс I
Сілы бакоў
5,2 тыс. чалавек 70 тыс. чалавек
Страты
2 тыс. забітымі 20 тыс. забітымі[2]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Фермапільская бітва — 3-дзённая абарона 5 тысячамі грэкаў Фермапільскага перавала (цяпер вобласць Фтыятыда, Сярэдняя Грэцыя) ад праходу 70-тысячнага персідскага войска ў пачатку жніўня 480 г. да н.э. 3 жніўня 480 г. да н.э. персідскае войска падыйшло да Фермапільскай цясніны і стаяла насупраць грэчаскага войска ў перавале без пачатку баявых дзеянняў цягам 4 дзён (3-6 жніўня). Першыя 2 дні бітвы (7-8 жніўня) грэкі ўдавалі ўцёкі ўглыб перавала, дзе разбівалі персаў дробнымі групамі ў рукапашным баі. Уначы на 3-і дзень (9 жніўня) малейскі  (грэч.) здраднік Эфіяльт  (грэч.) з бліжэйшага горада Трахін  (англ.) правёў 20 тыс. персідскіх салдат па горнай сцяжыне з усходу ў тыл грэчаскага войска[2]. Спартанскі цар Леанід загадаў грэчаскім саюзнікам адступіць без яго дружыны, якая загінула ў той дзень разам з ім пры прыкрыцці адступлення з перавала асноўнай часткі грэчаскага войска[1].

Першы дзень

7 жніўня 480 г. да н.э., пасля 4 дзён стаяння, Ксеркс загадаў 10 тыс. мідыйскіх і кісійскіх салдат персідскага войска напасці на грэкаў у Фермапільскім перавале. У выніку амаль усе персідскія нападнікі загінулі, бо мелі меншыя чым у грэкаў мячы і шчыты. Грэкі ж бараніліся ў найвузейшай частцы перавала, дзе размяшчалася Факійская сцяна, у паставе фалангі пры дапамозе вялізных круглых бронзавых шчытоў і доўгіх дзідаў. Сярод абаронцаў страты склалі толькі 3 спартанцы. Тады Ксеркс накіраваў у перавал 10 тыс. сваіх «неўміручых» гвардзейцаў  (перс.), большасць якіх грэкі таксама забілі пры дапамозе тактыкі ўдаванага адступлення.

Другі дзень

8 жніўня Ксеркс накіраваў персідскую пяхоту на захоп Фермапільскага перавала, якая панесла нават большыя страты, чым у 1-ы дзень бітвы. Уначы малейскі  (грэч.) здраднік Эфіяльт  (грэч.) з бліжэйшага горада Трахін  (англ.) за ўзнагароду паведаміў Ксерксу пра горную сцяжыну ў абыход Фермапільскага перавала і прапанаваў правесці ёй персідскае войска. Тады Ксеркс накіраваў той сцяжынай на ўсход ад перавала 20 тыс. салдат на чале з ваяводам Гідарнам  (перс.).

Трэці дзень

На світанку 9 жніўня факійцы  (грэч.) (тысяча воінаў), якіх Леанід паставіў ахоўваць выдадзеную Эфіяльтам сцяжыну на ўсход ад Фермапільскага перавала, заўважылі набліжэнне персідскага войска і адступілі на бліжэйшы пагорак. На зары Тырастыяд з горада Кіма  (грэч.) (вобласць Эолія, дзяржава Ахеменідаў; цяпер Турцыя) паведаміў Леаніду аб пагрозе акружэння. Леанід адразу склікаў ваенную нараду  (англ.), на якой пастанавалі адступіць асноўнымі сіламі ў Афіны для наступнай эвакуацыі гараджан. Для прыкрыцця адступлення грэчаскай пяхоты ад насцігання персідскай конніцай на перавале пакінулі тылавую ахову  (англ.) на чале са спартанскім царом Леанідам агульнай колькасцю ў 1,5 тыс. воінаў. Ранкам Ксеркс накіраваў у перавал 10 тыс. персідскіх салдат у складзе лёгкай пяхоты і конніцы. Грэкі рушылі ім насустрач у шырэйшую частку перавала. У баі загінулі 2 браты персідскага цара Ксеркса (Абраком  (перс.) і Гіперанф  (англ.)) і спартанскі цар Леанід. Зламаўшы ўсе дзіды, грэкі перайшлі на кароткія мячы. Пасля прыбыцця персідскага падмацавання з рэшткаў «неўміручых» гвардзейцаў грэкі адступілі за Факійскую сцяну на Калонскі пагорак  (англ.). Тым часам рэшткі тэбанцаў з грэчаскага войска, якіх да бітвы налічвалася 400 воінаў, здаліся ў палон. Разбурыўшы частку Факійскай сцяны, Ксеркс загадаў акружыць Калонскі пагорак. Затым персідскія лучнікі пачалі абстрэл пагорка, у ходзе якога забілі ўсіх яго грэчаскіх абаронцаў.

Ушанаванне

Эпітафія Сіманіда

На Калонскім магільным пагорку, дзе загінулі апошнія абаронцы Фермапільскага перавала, пасля грэчаска-персідскіх войнаў паставілі помнік з эпіграмай паэта Сіманіда Кеоскага  (англ.) (556—468 г. да н.э.), які аднавілі 1955 годзе. Таксама на месцы бітвы ўзвялі бронзавую статую спартанскага цара Леаніда з надпісам унізе: «Прыйдзі і вазьмі»?!. На метопах па баках змясцілі батальныя сцэны.

У 1997 г. урад Грэцыі адкрыў на месцы бітвы мармуровую статую з надпісам унізе: «У памяць аб 700 феспійцах  (грэч.)», якія засталіся ў Фермапільскім перавале разам са спартанцамі на 3-і дзень бітвы.

У культуры

Зноскі

  1. а б Дзве даты // Звязда : газета. — 9 жніўня 2008. — № 148 (26261). — С. 8. — ISSN 1990-763x.
  2. а б Фермапілы // Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах / гал.рэд. Генадзь Пашкоў. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2003. — Т. 16. — С. 358. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0263-6.

Спасылкі