Гіральд з Камбрыі: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
Frantishak (размовы | уклад) Няма тлумачэння праўкі |
Frantishak (размовы | уклад) |
||
Радок 46: | Радок 46: | ||
* ''Vita sancti Ethelberti'' |
* ''Vita sancti Ethelberti'' |
||
* ''Vita sancti Remigii'' |
* ''Vita sancti Remigii'' |
||
* ''Vita sancti David |
* ''Vita sancti David '' |
||
== Літаратура == |
== Літаратура == |
Версія ад 19:54, 19 снежня 2015
Геральд з Камбрыі | |
---|---|
Giraldus Cambrensis | |
Род дзейнасці | Святар, гісторык |
Дата нараджэння | 1146 |
Месца нараджэння | Мэнарбір, Уэльс |
Дата смерці | 1223 |
Месца смерці | Херэфорд, Англія |
Грамадзянства | Англія |
Веравызнанне | Каталіцкая Царква |
Бацька | Вільям Фіц-Ода дэ Бэры |
Маці | Энгарад Фіцджэральд дэ Бэры |
Альма-матар | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гі́ральд з Камбрыі (лац.: Giraldus Cambrensis), або Ге́ральд дэ Бэры (фр.: Gerald de Barri; каля 1146 — каля 1223 гг.) — сярэднявечны валійскі і англійскі гісторык, асабісты святар караля Генрыха II.
Біяграфія
Геральд дэ Бэры нарадзіўся ў высакароднай валійсай сям'і нармандскага паходжання. У перапісцы з Інакенцій III сам называў сябе нашчадкам прынцаў уэльскіх[1]. Навучаўся ў Парыжы, пасля чаго быў прызначаны асабістым пасланцам арцыбіскупа Кентэрберыйскага ва Уэльсе. У 1174 г. прызначаны архідыяканам Брэкана і такім чынам стаў другой асобай у каталіцкай царкве Англіі. Фактычна выконваў біскупскія абавязкі ў некалькіх парафіях. У 1184 г. атрымаў пасаду асабістага сакратара і святара караля Генрыха II. У 1185 г. суправаджаў прынца Джона ў Ірландыю. У 1196 г. пакінуў каралеўскую службу і жыў пры двары свайго сябра, плябана Лінкальнскага сабора, дзе мелася багатая бібліятэка. Імкнучыся атрымаць пасаду біскупа, тройчы наведваў Рым, аднак не атрымаў дазволу Інакенція III. Мяркуецца, што памёр у Херэфордзе, недалёка ад Уэльса, дзе і быў пахаваны.
Спадчына
Ужо пры жыцці Геральд дэ Бэры лічыўся таленавітым пісьменнікам. Пісаў на лацінскай мове. Аўтар 4 агіяграфічных і схаластычных прац. Аднак найбольшую славутасць маюць яго сачыненні, прысвечаныя Ірландыі і Уэльсу, — "Апісанне Гібернікі" (1188 г.), "Наступ на Гіберніку", "Вандроўка па Камбрыі" (1191 г.) і "Апісанне Камбрыі" (1194 г.)[2]. Апісаў культуру і гісторыю кельцкіх народаў. Прыйшоў да высновы, што кельцкія мовы маюць адзінае паходжанне з французскай і лацінскай. Выступаў за самастойнасць царквы Уэльса ад царквы Англіі, але захоўваў лаяльнасць да англійскіх каралёў.
Спіс прац
- Topographia Hibernica (1188 г.)
- Expugnatio Hibernica
- Itinerarium Cambriae (1191 г.)
- Descriptio Cambriae (1194 г.)
- De instructione principis
- De rebus a se gestis
- De Menevensi ecclesia dialogus
- Gemma ecclesiastica Textus
- Speculum ecclesiae
- Symbolum electorum
- Invectionum libellus
- De invectionibus
- Vita sancti Hugonis
- De vita Galfridi archiepiscopi Eboracensis
- Vita sancti Ethelberti
- Vita sancti Remigii
- Vita sancti David
Літаратура
- Самахвалаў, Д. С. Гісторыя гістарычнай думкі : курс лекцый / Д. С. Самахвалаў. – Мінск : БДУ, 2013. ISBN 978-985-518-807-1