Рафал Алойзы Аскерка: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
VladimirZhV (размовы | уклад) др →Літаратура |
Artsiom91Bot (размовы | уклад) др →Літаратура: катэгорыя з дапамогай AWB |
||
Радок 65: | Радок 65: | ||
{{Wikidata/Ancestors}} |
{{Wikidata/Ancestors}} |
||
{{Бібліяінфармацыя}} |
{{Бібліяінфармацыя}} |
||
{{DEFAULTSORT:Аскерка Рафал Алойзы}} |
{{DEFAULTSORT:Аскерка Рафал Алойзы}} |
||
[[Катэгорыя: |
[[Катэгорыя:Аскеркі|Рафал Алойзы]] |
||
[[Катэгорыя:Дэпутаты Сойма Рэчы Паспалітай]] |
[[Катэгорыя:Дэпутаты Сойма Рэчы Паспалітай]] |
||
[[Катэгорыя:Маршалкі земскія мазырскія]] |
[[Катэгорыя:Маршалкі земскія мазырскія]] |
Версія ад 22:40, 1 жніўня 2022
Рафал Алойзы Аскерка | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
| |||||||
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне | 1708 | ||||||
Смерць | 1767 | ||||||
Род | Аскеркі | ||||||
Бацька | Антоні Аскерка | ||||||
Маці | Сафія Календа | ||||||
Жонка | Анэля з Паўшаў[d], невядома і Станіслава Тэрэза з Агінскіх[d] | ||||||
Дзеці | Антоні Яўхім, Ян Мікалай, Марыяна |
Рафал Алойзы (Рафал Алаіз) Аскерка (1708—1767) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч.
Староста багрымавіцкі ў 1742—1760 гадах, мазырскі харунжы (1733—1738), маршалак (з 1738), пасол на соймы 1748, 1760, 1764 і 1766 гадоў. У 1733 годзе быў сярод тых, хто выбіраў каралём Станіслава Ляшчынскага. У 1740 годзе абраны мазырскім дэпутатам і стаў маршалкам Скарбовага трыбунала. З пачатку 1740-х гадоў супрацоўнічаў з Сапегамі і Чартарыйскімі. Дапамог лоўчаму літоўскаму Міхалу Антонію Сапегу быць абраным дэпутатам у Мазыры і стаць маршалкам Трыбунала.
Падтрымліваў праграму Чартарыйскіх па рэформе дзяржаўнага ладу. У шэрагу іх прыхільнікаў знаходзіўся і пасля разрыву Чартарыйскіх з каралеўскім дваром. У 1756 годзе ізноў абраны мазырскім дэпутатам і маршалкам Скарбовага трыбунала. На канвакацыйным сойме 1764 года вызначаны паслом да складання pacta conventa. У 1765 годзе няўдала намагаўся атрымаць пасаду надворнага падскарбія літоўскага.
Маёнткі
У 1764 годзе канвакацыйны сойм прызнаў маёнтак Нароўля (разам з фальваркамі), што пачаткова быў каралеўшчынай (каралеўскім уладаннем), якую доўга паводле леннага права трымалі Аскеркі, вотчынай Рафала Алойзы Аскеркі і яго нашчадкаў.
Сям’я
Сын новагародскага кашталяна Антонія Аскеркі і Соф’і з Календаў. Меў братоў Гервазыя Людвіка, Міхала Стэфана, Казіміра Мацея, Марціна Тэадора і Багуслава Леапольда.
У першым шлюбе (каля 1730) з Анэляй з Паўшаў (нар. 1710), дачкой Міхала Паўшы і Катажына з Рыбінскіх, меў двух сыноў:
- Ян Мікалай (1735—1796), у шлюбе з Барбарай з Ракіцкіх;
- Антоні Яўхім (нар. 1740), у шлюбе з Тэрэзай Эперыяшы;
У другім шлюбе з невядомай па імі з роду Сілічаў.
У трэцім шлюбе са Станіславай Тэрэзай з Агінскіх (1710—1744), дачкой Марцыяна Міхала Агінскага і Тэрэзы з Тызенгаўзаў. Меў дачку Марыянну, у першым шлюбе за менскім кашталянам Міхалам Адамам Ракіцкім, у другім — за ўпіцкім кашталянам Міхалам Страшэвічам.
Літаратура
- Мацук А. Аскерка Рафал Алойзы // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2010. — Т. 3: Дадатак. А — Я. — С. 43. — 696 с. — ISBN 978-985-11-0487-7 (т. 3), ISBN 985-11-0315-2.