Рэчыцкі павет (Вялікае Княства Літоўскае): Розніца паміж версіямі
http://be-x-old.wikipedia.org/wiki/Рэчыцкі_павет |
(Няма розніцы)
|
Версія ад 18:33, 12 сакавіка 2011
Рэ́чыцкі паве́т — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Менскага ваяводства Вялікага княства Літоўскага ў XVI—XVIII стст. Павет займаў 30 тыс. км² і з'яўляўся найбольшым у ваяводстве. Сталіца знаходзілася ў горадзе Рэчыца.
На поўначы межаваў з Менскім паветам і Мсціслаўскім ваяводствам, на ўсходзе — з Мціслаўскім ваяводствам і Старадубскім паветам Смаленскага ваяводства і Чарнігаўскім княствам (пазней з Расійскай дзяржавай), на поўдні — з Кіеўскім ваяводствам, на захадзе — з Мазырскім паветам і Слуцкім княствам Наваградскага ваяводства.[1] Ахопліваў тэрыторыю ўсходняй часткі сучаснай Гомельскае вобласці, паўднёвай і паўднёва-заходняй Магілёўскай вобласці, а таксама прылеглыя часткі Бранскай вобласці Расіі і Чарнігаўскай Украіны.
Меў павятовую харугву чырвонага колеру з выявай «Пагоні».[2] Мундзір павятовых урадоўцаў складаўся з малінавага кунтуша, белых адваротаў і жупана.
Зноскі
- ↑ Powiat rzeczycki // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom X: Rukszenice — Sochaczew (польск.). — Warszawa, 1889. S. 134
- ↑ Вячаслаў Насевіч. Рэчыцкі павет // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т.. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя. С. 534
Літаратура
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — 684 с.: іл. ISBN 985-11-0314-4.
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — 788 с.: іл. ISBN 985-11-0378-0.
- Powiat rzeczycki // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich.Tom V: Kutowa Wola — Malczyce. — Warszawa, 1884. S. 340
- Powiat rzeczycki // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich.Tom X: Rukszenice — Sochaczew. — Warszawa, 1889. S. 134