Адміністрацыйны будынак па вуліцы Крупскай, 3 (Горкі)
Славутасць | |
Адміністрацыйны будынак па вуліцы Крупскай, 3 | |
![]() | |
54°17′10,64″ пн. ш. 30°59′11,69″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Архітэктурны стыль | эклектыка |
Дата пабудовы | канец ХІХ – пачатак ХХ стагоддзя |
Статус | ![]() |
Адміністрацыйны будынак — будынак у г. Горкі, размешчаны па вул. Крупскай, 3. Помнік эклектычнай архітэктуры.
Пабудаваны у канцы 19 ст. з цэглы. Цяпер тут размяшчаецца Горацкі раённы гісторыка-этнаграфічны музей.
Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]
Аднапавярховы Г-падобны ў плане будынак пакрыты вальмавым дахам, пад якім праходзіць шматслойны карніз з лякальнай цэглы. Галоўны фасад сіметрычны, з неглыбокімі рызалітамі па баках, дзе размешчаны ўваходы. Кожны з уваходаў вылучаны 2 канеліраванымі паўкалонамі з карынфскімі капітэлямі. Над высокім ганкамі здоблены казыркі на фігурных чыгунных кранштэйнах. Над рызалітамі і ў цэнтры атыкавыя сценкі, дэкарыраваны лепкай у выглядзе лісцяў аканта і вазамі па баках. Высокія лучковыя аконныя праёмы ў цэнтры акаймаваны паўкалонкамі з канелюрамі і іаначнымі капітэлямі. Замковыя камяні ў ліштвах аздоблены лісцямі аканта. Сістэма планіроўкі калідорная з двухбаковым размяшчэннем памяшканяў.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- 867 // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Магілёўская вобласць / АН БССР, Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. 13. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш.— Мн.: Беларус. Сав. Энцыклапедыя, 1986.— 408 с., іл.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
Адміністрацыйны будынак па вуліцы Крупскай, 3 (Горкі) на сайце Глобус Беларусі (руск.)