Адольф Самойлавіч Гугель

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Адольф Самойлавіч Гугель
Фатаграфія
Дата нараджэння: 3 чэрвеня 1915(1915-06-03)
Месца нараджэння:
Дата смерці: 1 ліпеня 1999(1999-07-01) (84 гады)
Грамадзянства: Civil ensign of Austria-Hungary (1869-1918).svg Аўстра-ВенгрыяСцяг СССР СССРСцяг Беларусі Беларусь
Жонка: Раіса Уладзіміраўна Кудрэвіч
Род дзейнасці: мастак
Жанр: пейзаж, партрэт, нацюрморт
Вучоба:
Узнагароды: Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР
Commons-logo.svg Працы на Вікісховішчы

Адо́льф Само́йлавіч Гу́гель (3 чэрвеня 1915, Вена1 ліпеня 1999) — беларускі савецкі мастак. Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сям'і рабочага. Да 1924 года выхоўваўся ў дзіцячым доме, дзе навучыўся маляваць. У 1936—1940 навучаўся ў Віцебскім мастацкім вучылішчы ў выкладчыкаў Івана Ахрэмчыка, Льва Лейтмана.

Пасля сканчэння вучылішча працаваў ва Управе па справах мастацтваў БССР. З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны на фронце, пасля перанесенай хваробы адпраўлены ў Кемерава. Працаваў начальнікам будаўнічай калоны, памочнікам начальніка будаўніча-мантажнай часткі Галоўбоепрыпасбуда СССР. Стаў адным з арганізатараў Кемераўскага аддзялення Саюза мастакоў РСФСР.

Пасля вайны пераехаў у Мінск. Член БСМ з 1946 года.

Жонка — мастак Раіса Кудрэвіч.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Удзельнік мастацкіх выставак з 1943.

Працаваў у станкавым жывапісе ў жанрах пейзажу, партрэта, нацюрморта. Творы захоўваюцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, фондах Беларускага саюза мастакоў, музеі сучаснага выяўленчага мастацтва (Мінск), Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя П. Масленікава.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Бадзін Р.Р. Адольф Гугель. Альбом. — Мн.: Беларусь, 1990.
  • Версоцкий В.И. и др. Художники советской Белоруссии. — Мн.: Беларусь, 1976.
  • Вольценбург О.Э., Горина Т.Н., Сысоева П.М., Фёдоров-Давыдов А.А. Художники народов СССР XI—XX вв. Биобиблиографический словарь. — Санкт-Петербург: Академический проект, 2002. — Т. 3. — С. 219.
  • Рубинчик А.Л. Живопись соцреализма в советских открытках. Альбом-каталог. — Москва: Магма, 2008. — 199 с. — ISBN 978-5-93428-055-1.
  • Адольф Гугель. Раиса Кудревич / Авт. и сост.: В. Старовойтов, В. Загородний; Авт. вступ. ст.: Л.Соловей. — Мн., 1994.
  • Matthew Cullerne Bown. A Dictionary of Twentieth Century Russian And Soviet Painters. 1900s – 1980s. — London: Izomar Limited, 1998. — 372 с. — ISBN 9780953206100.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]