Адшуканне ў храме

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Адшуканне ў храме (таксама Хрыстос сярод тлумачальнікаў Закона) — эпізод у пачатку жыцця Ісуса, запісаны ў Евангеллі ад Лукі. Гэта адзіная гісторыя аб познім дзяцінстве Ісуса, якая згадваецца ў Евангеллях.

Гэты сюжэт знайшоў шырокае адлюстраванне ў мастацтве.

Евангельскае апавяданне[правіць | правіць зыходнік]

Эпізод апісваецца толькі ў Евангеллі ад Лукі 2: 41-52. Ісус ва ўзросце дванаццаці гадоў суправаджае Марыю, Іосіфа і вялікую групу сваіх сваякоў і сяброў у Іерусалім на паломніцтва, па «звычаю свята» — лічыцца, Вялікдня. У дзень вяртання, Ісус «затрымаўся» у Храме, але Марыя і Іосіф думалі, што Ён быў разам са сваёй групай пілігрымаў. Марыя і Іосіф на шляху дадому толькі пасля дня падарожжа зразумелі, што Ісус згубіўся, таму яны вярнуліся ў Іерусалім, дзе і знайшлі Яго праз тры дні. Маленькага Ісуса знайшлі ў Храме падчас абмеркавання са старэйшынамі і тлумачальнікамі Закону, якія былі ўражаны Яго навучаннямі, асабліва ўлічваючы Яго юны ўзрост. Калі Марыя спытала ў Ісуса, чаму Ён пакінуў яе і бацьку, то Ісус адказаў: «навошта было вам шукаць Мяне? ці вы не ведалі, што Я павінен быць у тым, што належыць Айцу Майму?»

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]