Ларэтанская літанія

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Літанія да Найсвяцейшай Дзевы Марыі, або Ларэтанская літанія (лац.: Litaniae Lauretanae) — адна з літанняў да Маці Божай; малітва каталіцкая, якую святар вымаўляе разам (напераменку) з вернікамі. Звычайна адпраўляецца ў траўні.

Яна ўзнікла ў 13 стагоддзі ў Францыі. Назва «Ларэтанская» паходзіць ад італьянскага мястэчка Ларэта, дзе знаходзіцца адна з найвялікшых марыйных святыняў. Менавіта там літанія набыла вельмі вялікую папулярнасць у вернікаў. У літанніі Касцёл праслаўляе вялікія цноты і прывілеі, якімі Бог адарыў сваю верную Слугу.

Вымаўленне была афіцыйна зацверджанае першы раз Папам Сікстам V. У 1631 годзе Святая Кангрэгацыя Абрадаў забараніла самавольна дадаваць да літанніі непацверджаныя звароты, і кожная наступная змена ў яе адбывалася толькі з дазволу касцельнай улады. Так, некаторыя ранейшыя звароты былі выключаны з тэксту малітвы, а замест іх з'явіліся новыя: «Каралева Ружанца святога» (1675), «Каралева без граху першароднага зачатая» (1846), «Маці добрай парады» (1903), «Каралева супакою» (1917), «Каралева ўнебаўзятая» (1950), «Маці Касцёла» (1980), «Каралева сем'яў» (1995). Такім чынам, цяпер літанія складаецца ўсяго з 49 тытулаў і прывілеяў Найсвяцейшай Дзевы Марыі. Гэта не тычацца аднак Польшчы, дзе літанія складаецца з 50 тытулаў — апошнім з'яўляецца «Каралева Польшчы». Гэты тытул, у форме «Каралева Польскай Кароны», быў афіцыйна зацверджаны 12 кастрычніка 1923 года [1].

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]