Перайсці да зместу

Акцябрскі (Башкартастан)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Горад
Акцябрскі
руск.: Октябрьский
54°29′00″ пн. ш. 53°29′00″ у. д.HGЯO
Краіна  Расія
Рэгіён Башкартастан
Кіраўнік Q28500945?
Гісторыя і геаграфія
Заснаваны 1937
Першая згадка 1632
Вышыня цэнтра 140 м
Часавы пояс UTC+5
Насельніцтва
Насельніцтва ▲ 109 722 чалавек (2010)
Афіцыйная мова башкірская мова і руская
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код 34767
Паштовыя індэксы 452600-452616
Аўтамабільны код 02, 102

oktadm.ru/
Паказаць/схаваць карты


Акцябрскі (Расія)
Акцябрскі
Акцябрскі


Акцябрскі (Башкартастан)
Акцябрскі
Акцябрскі


Мапа

Акцябрскі (руск.: Октябрьский) — горад (з 1946) у Расіі, у складзе Башкартастана. Насельніцтва 107,7 тыс. чал. (2005). Заснаваны ў 1946 годзе. Горад размешчаны на мяжы з Татарстанам, на рацэ Ік, ля федэральнай трасы аўтамагістраль М5 (Масква—Чалябінск), за 188 км ад Уфы.

Горад Акцябрскі — буйны індустрыяльны цэнтр. У структуры прамысловай вытворчасці на долю прадпрыемстваў машынабудавання прыходзіцца 43 %, паліўнай прамысловасці — 32 %. Прадпрыемствы горада выпускаюць нафтапрамысловае і аўтатранспартнае абсталяванне, нізкавольтную апаратуру, будаўнічыя канструкцыі і матэрыялы, вахтавыя і жылыя комплексы, аўтамабільныя прылады, абутак, швейныя і парцалянавыя вырабы.

Асноўныя прадпрыемствы: Нафтагазаздабываючае ўпраўленне ПАТ АНК «Башнафта», упраўленне «Башнафтагазпрам», ААТ АК «ОЗНА», АТ АК «АПРИ», АТ «Нізкавольтнік», АТ «Нафтамаш». Аўтамабільная прамысловасць у горадзе прадстаўленая АТ АК «АПРИ», якая спецыялізуецца на выпуску аўтамабільных прыбораў практычна для ўсіх аўтамабільных, трактарабудаўнічых і камбайнавых заводаў Расіі. Прадукцыя АТ «Нізкавольтнік» — ад нізкавольтных камплектных прылад і шчытоў кіравання да складанай электраапаратуры — пастаўляецца больш 30 краін свету. За апошнія дзесяцігоддзі ў горадзе створаная магутная будаўнічая база, прадстаўленая заводамі АТ «Блокжылкамплект», «Жалезабетонных канструкцый», «Будаўнічых матэрыялаў», «Буйнапанэльнага домабудавання» і будаўніча-мантажнымі прадпрыемствамі, прыярытэтнымі накірункамі якіх з’яўляецца прамысловае і жыллёвае будаўніцтва, будаўніцтва нафта- і газаправодаў.

У вытворчым патэнцыяле горада прыкметнае месца займае акцыянерная кампанія «ОЗНА», асноўнай прадукцыяй якой з’яўляецца аўтаматызаваныя тэхналагічныя ўстаноўкі «Спадарожнік», запасныя часткі да свідравальнага абсталявання, электравадагрэйныя катлы, розныя прыборы.

Дзейнічае Навукова-даследчы інстытут геафізічных даследаванняў свідравін, праводзіць даследаванні і распрацоўкі ў галіне геафізічных даследаванняў свідравін на ўсіх этапах іх будаўніцтва і засваення.