Беларэцкі раён
| Беларэцкі раён | |||||
|---|---|---|---|---|---|
| башк.: Белорет районы | |||||
| | |||||
|
|||||
| Краіна | |||||
| Уваходзіць у |
|
||||
| Адміністрацыйны цэнтр | |||||
| Дата ўтварэння | 20 жніўня 1930 | ||||
| Кіраўнік | Q112992606? | ||||
| Насельніцтва |
|
||||
| Плошча |
|
||||
| Вышыня над узроўнем мора |
691 м | ||||
|
|
|||||
| Часавы пояс | YEKT і UTC+5 | ||||
| Афіцыйны сайт | |||||
Беларэ́цкі раён (руск.: Белорецкий район; башк.: Белорет районы) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на ўсходзе Башкартастана ў Расіі. Адміністрацыйным цэнтрам з’яўляецца горад Беларэцк.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Беларэцкі раён мяжуе з Учалінскім, Абзялілаўскім, Бурзянскім, Ішымбайскім, Гафурыйскім і Архангельскім раёнамі, а таксама з Чалябінскай вобласцю. Акрамя таго, на тэрыторыі раёна размяшчаецца горад з асаблівым статусам Міжгор’е, які, аднак, у склад раёна не ўваходзіць, утвараючы асобную гарадскую акругу. Плошча раёна складае 11345,77 км², такім чынам ён з’яўляецца найвялікшым раёнам рэспублікі.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Беларэцкі раён быў утвораны 20 жніўня 1930 года ў адпаведнасці з пастановай УЦВК.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]Насельніцтва раёна станам на 2017 год складала 102143 чалавек. Паводле перапісу 2010 года большасць складаюць рускія (59,8 %), далей ідуць башкіры (30,8 %) і татары (6,8 %).
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Беларэцкі раён- Сайт раённай адміністрацыі (руск.)

