Баймацкі раён
Баймацкі раён | |||||
---|---|---|---|---|---|
|
|||||
Краіна | |||||
Уваходзіць у |
|
||||
Адміністрацыйны цэнтр | |||||
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1930 | ||||
Насельніцтва | |||||
Плошча |
|
||||
Вышыня над узроўнем мора |
562 м | ||||
![]() |
|||||
Часавы пояс | UTC+5 | ||||
Паштовыя індэксы | 4536ХХ | ||||
Код аўтам. нумароў | 02 і 102 | ||||
Афіцыйны сайт | |||||
![]() |
Байма́цкі раён (руск.: Баймакский район; башк.: Баймаҡ районы) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на паўднёвым усходзе Башкартастана ў Расіі. Адміністрацыйным цэнтрам з’яўляецца горад Баймак.
Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]
Баймацкі раён мяжуе з Хайбулінскім, Зілаірскім, Бурзянскім і Абзялілаўскім раёнамі. Акрамя таго, на тэрыторыі раёна размяшчаецца горад Сібай, які, аднак, у склад раёна не ўваходзіць, утвараючы асобную гарадскую акругу. Плошча раёна складае 5630,55 км².
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Баймацкі раён быў утвораны 20 жніўня 1930 года ў адпаведнасці з пастановай УЦВК.
Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]
Насельніцтва раёна станам на 2017 год складала 57043 чалавекі. Паводле перапісу 2010 года большасць складаюць башкіры (83,3 %), далей ідуць рускія (11,9 %) і татары (3,5 %).
Зноскі
- ↑ Russian census of 2010
- ↑ Население Башкортостана:XIX-XXI века: статистический сборник. — 2008. — С. 448.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Баймацкі раён
- Старонка на партале Башкартастана Архівавана 5 лютага 2022. (руск.)