Стэрлітамацкі раён
Стэрлітамацкі раён | |||||
---|---|---|---|---|---|
|
|||||
Краіна | |||||
Уваходзіць у |
|
||||
Адміністрацыйны цэнтр | |||||
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1930 | ||||
Насельніцтва | |||||
Плошча |
|
||||
![]() |
|||||
Афіцыйны сайт | |||||
![]() |
Стэрлітама́цкі раён (руск.: Стерлитамакский район; башк.: Стәрлетамаҡ районы) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў цэнтральнай частцы Башкартастана ў Расіі. Адміністрацыйным цэнтрам з’яўляецца горад Стэрлітамак, які не ўваходзіць у склад раёна, утвараючы ўласную гарадскую акругу.
Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]
Стэрлітамацкі раён мяжуе з Гафурыйскім, Ішымбайскім, Меляузаўскім, Стэрлібашаўскім, Міякінскім, Альшэеўскім і Аўргазінскім раёнамі, а таксама мяжуе з горадам Салават, які утварае ўласную гарадскую акругу. Плошча раёна складае 2221,60 км².
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Стэрлітамацкі раён быў утвораны 20 жніўня 1930 года ў адпаведнасці з пастановай УЦВК.
Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]
Насельніцтва раёна станам на 2017 год складала 42281 чалавек. Паводле перапісу 2010 года большасць складаюць рускія (35,6 %), далей ідуць татары (23,2 %), башкіры (21,6 %), чувашы (12,3 %), украінцы (2,6 %) і мардва (2 %).
Зноскі
- ↑ Russian census of 2010
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Стэрлітамацкі раён
- Сайт раённай адміністрацыі Архівавана 29 красавіка 2020. (руск.)