Алайская даліна

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Алайская даліна, Заалайскі хрыбет, рака Кызылсу

Алайская даліна — міжгорная катлавіна між Алайскім і Заалайскім хрыбтамі ў Кыргызстане і Таджыкістане. Вышыня ад 2 240 м на захадзе да 3 536 м на ўсходзе (перавал Тамурун). Распасціраецца на 150 км з захаду на ўсход пры шырыні ад 8 да 25 км. Плошча 1 712 км².

Складзена пераважна алювіяльнымі і пралювіяльнымі адкладамі. Арашаецца ракой Кызылсу; мае шмат сухіх рэчышчаў і пясчаных масіваў.

Клімат рэзка кантынентальны, суворы. Дно даліны пакрыта стэпавай расліннасцю (ціпчак, кавыль і некаторыя субальпійскія расліны). Адна з лепшых высакагорных пашаў. У заходняй частцы даліны — ірыгацыйнае земляробства.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]