Алег Рыгоравіч Трафімчук

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Алег Рыгоравіч Трафімчук
Дата нараджэння: 16 студзеня 1941(1941-01-16)
Месца нараджэння:
Дата смерці: 18 мая 1984(1984-05-18) (43 гады)
Альма-матар:
Месца працы:
Узнагароды:
Дзяржаўная прэмія СССР

Алег Рыгоравіч Трафімчу́к (16 студзеня 1941, Мінск — 18 мая 1984) — беларускі архітэктар.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў у 1968 годзе БПІ. З 1968 года галоўны архітэктар г. Маладзечна, з 1971 года ва Упраўленні па будаўніцтве і архітэктуры Мінскага аблвыканкама1973 года начальнік упраўлення, галоўны архітэктар вобласці).

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Асноўныя работы: Манумент у гонар маці-патрыёткі ў г. Жодзіна (Дзяржаўная прэмія СССР 1977), праекты планіроўкі і забудовы 3 мікрараёнаў і праспекта Леніна ў Маладзечне (1969—1973), цэнтраў гарадоў Капыль (1972) і Жодзіна (19741975), мікрараёна ў г. Клецк (1972), генпланы г.п. Мядзел (1973), г. Вілейка (1977), вёсак Крупіца Мінскага (1979), Слабада Смалявіцкага (1980) раёнаў (усе ў сааўтарстве). Помнікі М. Горкаму ў Мінску (1981), Г. А. Нікандравай ў г. Дуброўна (1980), мемарыяльны комплекс у гонар Ветрынскіх падпольных райкамаў КП(б)Б і ЛКСМБ, партызызанскай брыгады імя К. Я. Варашылава ў в. Гомель Полацкага раёна (1977).

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]