Алена Барысаўна Танкачова

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Алена Барысаўна Танкачова
Імя пры нараджэнні: руск.: Елена Борисовна Тонкачёва
Род дзейнасці: праваабарончая, грамадская
Дата нараджэння: 10 лютага 1970(1970-02-10) (49 гадоў)
Месца нараджэння:
Грамадзянства: Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік СССР
Расія Расійская Федэрацыя
Бацька: Барыс Васiльевiч Танкачоў
Маці: Галiна Уладзiмiраўна Танкачова
Муж: Павел Уладзіміравіч Данейка (былы муж)
Дзеці: Кацярына Паўлаўна Данейка
Альма-матар:

Але́на Бары́саўна Танкачо́ва (руск.: Еле́на Бори́совна Тонкачё́ва; нар. 10 лютага 1970 года, Калуга, РСФСР) — беларуская праваабаронца і юрыст, грамадскі дзеяч. Старшыня Праўлення Асветніцкай установы «Цэнтр прававой трансфармацыі». У лютым 2015 года была выслана з Беларусі з забаронай на ўезд у краіну тэрмінам на 3 гады.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзілася 10 лютага 1970 года ў Калузе (Расія) у сям’і афіцэра марской авіяцыі(руск.) бел. ВМФ СССР[1].

Бацька — Барыс Васілевіч — пасля заканчэння ад’юнктуры Ваенна-паветранай інжынернай акадэміі імя М. Я. Жукоўскага(руск.) бел. (Масква) у 1984 годзе быў накіраваны на службу ў 57-ю марскую ракетную авіяцыйную дывізію Балтыйскага флоту(руск.) бел., што дыслакавалася ў беларускім Быхаве; разам з ім на новае месца службы з Масквы выправілася і сям’я. У 1988 годзе бацька быў пераведзены ў штаб Балтыйскага флоту ў Калінінград (Расія); у сярэдзіне 1990-х гадоў ён выйшаў у адстаўку з пасады галоўнага інжынера па авіяцыі Балтыйскага флоту ВМФ Расіі ў званні палкоўніка[1][2].

Маці — Галіна Уладзіміраўна — як жонка афіцэра, суправаджала мужа ва ўсіх месцах яго прызначэння, была хатняй гаспадыняй, займалася выхаваннем дзяцей[1].

Бацькі жывуць у Калінінградзе, планавалі пераезд да дачкі ў Мінск, дзе маюць з ёй агульную маёмасць[3].

Была ў шлюбе з беларускім эканамістам П. У. Данейкам, мае з ім агульную дачку — Кацярыну, якая нарадзілася ў 1995 годзе[2][4].

Вучоба[правіць | правіць зыходнік]

За час атрымання сярэдняй адукацыі была вымушана змяніць сем школ па прычыне частых пераездаў бацькі на новыя месцы службы. У 1987 годзе скончыла з срэбным медалём сярэднюю школу № 3 горада Быхава[1][4].

У тым жа 1987 годзе, не паступіўшы на гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (БДУ), пайшла вучыцца ў Мінскі тэхнікум савецкага гандлю (цяпер — Філіял БДЭУ «Мінскі гандлёвы каледж») на спецыяльнасць «Правазнаўства», скончыла яго ў 1989 годзе з чырвоным дыпломам[1][4].

З 1989 года вучылася на юрыдычным факультэце БДУ па спецыяльнасці «Правазнаўства»; сярод выкладчыкаў былі Я. А. Юхо і А. А. Сакалова, на першым курсе іспыты прымаў Р. А. Васілевіч, вучылася разам з Н. У. Пяткевіч[1][4][5].

У 1994 годзе, пасля атрымання дыплома аб вышэйшай адукацыі, паступіла ў аспірантуру кафедры канстытуцыйнага права БДУ, рыхтавала дысертацыю на тэму праблем дзейнасці грамадскіх і некамерцыйных арганізацый са спробай зрабіць іх параўнальна-прававы аналіз у разрэзе канстытуцыйнага права[1][6]. Вучобу ў аспірантуры аставіла наступным годам пасля палітычных падзей 1996 года. Па словах А. Б. Танкачовай, на гэты крок яна пайшла, калі ўсвядоміла, што прадмета яе вывучэння — Канстытуцыі — у Беларусі фактычна больш няма, а таксама з-за прызначэння Р. А. Васілевіча загадчыкам кафедры канстытуцыйнага права БДУ, якое было прынята акадэмічнай супольнасцю без супраціву[1][5][6][7].

Напачатку 2000-х гадоў была ўдзельніцай паўтарагадовага «Вышэйшага міжнароднага курса па правах чалавека» — міжнароднай навучальнай праграмы, якую ладзіць Хельсінскі фонд правоў чалавека(польск.) бел. (Варшава). Па словах А. Б. Танкачовай, менавіта дзякуючы гэтаму курсу яна дакладна вызначылася, чым будзе займацца ў Беларусі цягам наступных гадоў[6].

Сувязь з Беларуссю і пытанне грамадзянства[правіць | правіць зыходнік]

З 14-гадовага ўзросту і да моманту высылкі з краіны ў лютым 2015 года (г. зн. больш за 30 гадоў), акрамя як у Беларусі, нідзе не жыла[3]; у свой час была ў шлюбе з грамадзянінам Рэспублікі Беларусь, дачка таксама з’яўляецца беларускай грамадзянкай[4][7]. З 1987 года пастаянна пражывала ў Мінску і лічыць сябе мінчанкай, добра інтэгравана ў беларускае грамадства[8]. Мае беларускую адукацыю, прафесійная ды грамадская дзейнасць звязаныя, галоўным чынам, з Беларуссю. Увесь час працоўнага жыцця мела пастаяннае месца працы ў межах краіны; валодае ў Беларусі нерухомай маёмасцю[3].

Па словах А. Б. Танкачовай, у 1992 годзе вызначылася ў расійскае грамадзянства, бо яго аўтаматычна атрымалі яе бацькі, на той час яна была яшчэ даволі маладой дзяўчынай і не планавала, як будзе дакладна складвацца яе жыццё[3][8]. Да моманту высылкі з Беларусі ніколі не мела расійскі агульнаграмадзянскі пашпарт, а толькі замежны. У Беларусі жыла паводле віду на жыхарства[3][9].

У 1994 годзе вітала прыняцце новай Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь:

" Я ганарылася тым, што ў Беларусі з'явілася Канстытуцыя, гэта мела для мяне велізарнае значэнне. Менавіта пасля прыняцця Асноўнага Закона з'явіліся надзеі на сур'ёзныя рэформы сістэмы правасуддзя ў краіне, якое павінна было стаць адрозным ад старой савецкай мадэлі. Стваралася адчуванне новага жыцця ў прафесіі. У 1994 годзе банальныя для дэмакратычных краін словы пра падзел ўладаў, прававую дзяржаву, правы чалавека былі новымі для Беларусі і магічнымі для мяне[10]. "

У сярэдзіне 1990-х гадоў была гатова атрымаць статус грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, але пасля канстытуцыйнага крызісу і разгону Вярхоўнага Савета 13-га склікання ў 1996 годзе прыняла прынцыповае рашэнне не звяртацца да дзеючых уладаў з прашэннем аб прыняцці яе ў беларускае грамадзянства[7][8][11]:

" Я была замужам за дэпутатам Вярхоўнага Савета 13-га склікання і на свае вочы бачыла, як мянялася Канстытуцыя, змяняўся баланс паміж галінамі ўлады і ўзмацнялася роля прэзідэнта. Гэта рабіла на мяне моцнае ўражанне як з юрыдычнага пункту гледжання, так і з чалавечага. Будучы зусім маладым чалавекам, я асабіста мела зносіны з Ганчаром і генералам Захаранкам. Потым яны трагічна зніклі... Я не магла звярнуцца да гэтай улады і сказаць: «Дайце беларускі пашпарт»[8]. "

У 2000-х гадах, па словах А. Б. Танкачовай, наяўнасць расійскага грамадзянства ёй не перашкаджала, бо яна не імкнулася заняць у Беларусі якую-небудзь дзяржаўную пасаду[3][8].

У сітуацыі, калі дзяржаўнымі органамі ўнутранных спраў была распачата працэдура высылкі праваабаронцы з краіны, яна заявіла:

" Падтрымка, якую я атрымліваю ад маіх сяброў, калег і малазнаёмых беларусаў, па вялікім рахунку, маё грамадзянства, звязанае менавіта з Беларуссю, пацвярджае і без беларускага пашпарта[11]. "

Пасля высылкі з Беларусі ў якасці месца для жыхарства і працы абрала Вільнюс (Літва), адкуль праваабаронцы значна прасцей падтрымліваць кантакты з беларускімі сябрамі і калегамі[7].

Прафесійная, грамадская і праваабарончая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Паралельна вучобе ў аспірантуры працавала ў адной з першых у Беларусі камерцыйных юрыдычных фірм[7][12], а таксама пачала займацца грамадскай дзейнасцю[4]. Па словах А. Б. Танкачовай, у тым, што грамадская дзейнасць хуткім часам выйшла на першае месца, не апошнюю ролю адыграў Г. У. Грушавы, з якім яна кантактавала па справах юрыдычнага кансультавання Беларускага дабрачыннага фонду «Дзецям Чарнобыля»[6].

Звярнуцца да дзейнасці па абароне правоў чалавека падштурхнулі палітычныя падзеі ў Беларусі 1996 года[7]. Па сцвярджэнні А. Б. Танкачовай, яна была ініцыятарам правядзення юрыдычнай экспертызы па рэферэндуму 1996 года ў падтрымку пазіцыі Канстытуцыйнага суда Рэспублікі Беларусь, згодна якой вынікі галасавання па пытаннях змены Канстытуцыі маглі мець толькі рэкамендацыйны характар[11][13].

У 1996 годзе, разам з групай аднадумцаў, стварыла і ўзначаліла Грамадскае аб’яднанне «Незалежнае таварыства прававых даследаванняў» (НТПД; руск.: «Независимое общество правовых исследований» (НОПИ)), якое займалася вывучэннем пытанняў свабоды асацыяцый ды аказаннем бясплатнай юрыдычнай дапамогі беларускім грамадскім (некамерцыйным) арганізацыям і грамадзянскім ініцыятывам[1][7][12].

Ужо ў 1999 годзе НТПД стала вядучым кансультацыйным рэсурсам для беларускіх НДА, штогод яго паслугамі карысталася больш за 300 арганізацый грамадскага сектара. Па падліках А. Б. Танкачовай, 2/3 грамадскіх арганізацый у краіне было зарэгістравана з кансультацыйнай падтрымкай як уласна НТПД, так і наступных арганізацый, якія ствараліся праваабаронцай і яе калегамі наўзамен НТПД пасля яго прымусовай ліквідацыі ўладамі ў 2004 годзе[6][12][13].

Публікацыі[правіць | правіць зыходнік]

1. Агульны раздзел http://www.lawtrend.org/publications-interview-programmnye-intervyu-kommentarii-i-publikatsii-ekspertov-prosvetitelskogo-uchrezhdeniya-tsentr-pravovoj-transformatsii/tonkachova 2. Публікацыі, інтэрв’ю, каментары http://www.lawtrend.org/publications-interview-programmnye-intervyu-kommentarii-i-publikatsii-ekspertov-prosvetitelskogo-uchrezhdeniya-tsentr-pravovoj-transformatsii/tonkachova/elena-tonkacheva 3. Елена Тонкачева: Ромашковый чай (2008) http://www.lawtrend.org/publications-interview-programmnye-intervyu-kommentarii-i-publikatsii-ekspertov-prosvetitelskogo-uchrezhdeniya-tsentr-pravovoj-transformatsii/tonkachova/elena-tonkacheva-romashkovyj-chaj

4. Асобныя артыкулы (2006) Тонкачева Елена Национальное регулирование свободы ассоциации: основные подходы // Свобода выражения мнения, собраний и объединений: международно-правовые стандарты и законодательство Республики Беларусь: рук. для юристов. — Минск: Тесей, 2006. — С. 86—102. Источник: http://www.lawtrend.org/library/tonkacheva-elena-natsionalnoe-regulirovanie-svobody-assotsiatsii-osnovnye-podhody-svoboda-vyrazheniya-mneniya-sobranij-i-obedinenij-mezhdunarodno-pravovye-standarty-i-zakonodatelstvo-respubliki-belaru

5. Кнігі, дапаможнікі Памятка гражданина: как стать членом избирательной комиссии путем сбора подписей Источник: http://www.lawtrend.org/library/pamyatka-grazhdanina-kak-stat-chlenom-izbiratelnoj-komissii-putem-sbora-podpisej Свобода ассоциаций: практика международной защиты Источник: http://www.lawtrend.org/freedom-of-association/svoboda-assotsiatsij-praktika-mezhdunarodnoj-zashhity

Право на объединение. Беларусь 1994—2004 (нет указания на авторство) Источник: http://www.lawtrend.org/library/pravo-na-obedinenie-belarus-1994-2004

Неправительственные организации: правовые подходы, международный опыт: сборник статей / Инновац. Фонд Правовых Технологий; сост. Е. Тонкачёва, Ю. Чаусов, Г. Черепок. — Минск: Медисонт, 2006. — 364 с. Источник: http://www.lawtrend.org/library/nepravitelstvennye-organizatsii-pravovye-podhody-mezhdunarodnyj-opyt-sbornik-statej-innovats-fond-pravovyh-tehnologij-sost-e-tonkachyova-yu-chausov-g-cherepok-minsk-medisont-2006-364-s

Как подать жалобу в Комитет ООН по правам человека: практическое пособие по использованию процедур ООН для защиты своих прав и свобод (нет указания на авторство) Источник: http://www.lawtrend.org/international-mechanisms/kak-podat-zhalobu-v-komitet-oon-po-pravam-cheloveka-prakticheskoe-posobie-po-ispolzovaniyu-protsedur-oon-dlya-zashhity-svoih-prav-i-svobod

Свобода ассоциаций: сборник документов / сост. Е. Тонкачёва, Г. Черепок, Т. Рудкова. — Минск: ФУАинформ, 2009. — 368 с. Источник: http://www.lawtrend.org/freedom-of-association/svoboda-assotsiatsij-sbornik-dokumentov-sost-e-tonkachyova-g-cherepok-t-rudkova-minsk-fuainform-2009-368-s

Государство и гражданское общество: практика эффективного взаимодействия. Международный опыт: сборник статей и документов / сост. Е. Тонкачёва, Г. Черепок. — Минск: ФУАинформ, 2009. — 266 с. Источник: http://www.lawtrend.org/freedom-of-association/gosudarstvo-i-grazhdanskoe-obshhestvo-praktika-effektivnogo-vzaimodejstviya-mezhdunarodnyj-opyt-sbornik-statej-i-dokumentov-sost-e-tonkachyova-g-cherepok-minsk-fuainform-2009-266-s

Альтернативная гражданская служба. Стандарты и подходы к реформированию: сборник статей и документов / Центр правовой трансформации; сост. М.Пашкевич, Е.Тонкачева, О.Доморад., Е.Ковалева — Минск: Монлитера, — 2010. — 378 с. Источник: http://www.lawtrend.org/social-actions/alternativnaya-grazhdanskaya-sluzhba-standarty-i-podhody-k-reformirovaniyu-sbornik-statej-i-dokumentov-tsentr-pravovoj-transformatsii-sost-m-pashkevich-e-tonkacheva-o-domorad-e-kovaleva-minsk-monli

Послесловие…: Площадь 2010 глазами беларусских правозащитников Источник: http://www.lawtrend.org/social-actions/posleslovie-ploshhad-2010-glazami-belarusskih-pravozashhitnikov

Afterword… Square 2010 through the Eyes of Belarusian Human Rights Defenders Источник: http://www.lawtrend.org/december-19/afterword-square-2010-through-the-eyes-of-belarusian-human-rights-defenders-compiled-by-marina-adamovich-tatsiana-ageyeva-daria-katkovskaya-alexey-kozliuk-maria-lugina-tamara-sidorenko-elena-tonkachev

Административные задержания и судебные процедуры: анализ правоприменительной практики в контексте свободы собраний: сб. материалов / сост.: А. Козлюк, Е. Тонкачева. — Минск : Мон литера, 2012. —130 с. Источник: http://www.lawtrend.org/other/administrativnye-zaderzhaniya-i-sudebnye-protsedury-analiz-pravoprimenitelnoj-praktiki-v-kontekste-svobody-sobranij-sb-materialov-sost-a-kozlyuk-e-tonkacheva-minsk-mon-litera-2012-130-s

Administrative detentions and court procedures: analysis of the law enforcement practice in the context of freedom of assembly Источник: http://www.lawtrend.org/library/administrative-detentions-and-court-procedures-analysis-of-the-law-enforcement-practice-in-the-context-of-freedom-of-assembly

Программа «Доступ к информации» Республиканские органы исполнительной власти онлайн 2015 Источник: http://www.lawtrend.org/information-access/respublikanskie-organy-ispolnitelnoj-vlasti-onlajn-2015

Местные органы Республики Беларусь: 15 лет онлайн. Отчёт об исследовании 135 официальных сайтов исполнительных комитетов Источник: http://www.lawtrend.org/information-access/mestnye-organy-respubliki-belarus-15-let-onlajn-otchyot-ob-issledovanii-135-ofitsialnyh-sajtov-ispolnitelnyh-komitetov

Республиканские органы исполнительной власти онлайн 2015 Источник: http://www.lawtrend.org/information-access/respublikanskie-organy-ispolnitelnoj-vlasti-onlajn-2015

Исследования Субсидируемая правовая помощь в Республике Беларусь: современное состояние, перспективы развития Источник: http://www.lawtrend.org/laboratory/subsidiruemaya-pravovaya-pomoshh-v-respublike-belarus-sovremennoe-sostoyanie-perspektivy-razvitiya

Альтернативный отчет по выполнению Конвенции о ликвидации всех форм дискриминации в отношении женщин / Республика Беларусь — 2009 Источник: http://www.lawtrend.org/library/alternativnyj-otchet-po-vypolneniyu-konventsii-o-likvidatsii-vseh-form-diskriminatsii-v-otnoshenii-zhenshhin-respublika-belarus-2010

Правозащита в Беларуси. Оценка внутренних угроз — путь к развитию. Источник: http://www.lawtrend.org/library/law-theory/pravozashhita-v-belarusi-otsenka-vnutrennih-ugroz-put-k-razvitiyu

Дабрачынная дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Займаецца дабрачыннасцю. У прыватнасці, напярэдадні высылкі з Беларусі выступіла арганізатарам дабрачыннага канцэрта класічнай музыкі для персанала і пацыентаў псіханеўралагічнага дыспансера гарадского пасёлка Лынтупы, ладзіла збор кніг для гарадской бібліятэкі Лынтуп ды інш.[4]

Высылка з Беларусі[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 1,4 1,5 1,6 1,7 1,8 Алена Танкачова // Арытмiя, альбо Код супрацiву / А. Л. Тамковiч. — Смаленск: «Родина», 2012. — 278 с. — ISBN 978-5887-73562-7. — С. 103—108 [Электронны дакумент] // EuroBelarus.Info. — Вэб-сайт Службы інфармацыі «ЕўраБеларусі». — Дата доступу: 19.03.2016. — Рэжым доступу: http://eurobelarus.info/files/22/86/Arytmia_albo_kod_supratsivu___A.Tamkovich.pdf, вольны. — Загал. з экрана.
  2. 2,0 2,1 Снов О. С вещами на выезд! [Электронный документ] // Народная Воля. — Веб-сайт газеты. — 18.11.2014. — Дата доступа: 19.03.2016. — Режим доступа: http://www.nv-online.info/by/532/printed/93393/С-вещами-на-выезд!.htm, свободный. — Загл. с экрана.
  3. 3,0 3,1 3,2 3,3 3,4 3,5 Стенограмма судебного заседания по жалобе Елены Тонкачёвой на действия УВД Администрации Первомайского района г. Минска. День первый (08.01.2015) [Электронный ресурс] // Lawtrend.org. — Веб-сайт Центра правовой трансформации. — Дата доступа: 19.03.2016. — Режим доступа: http://www.lawtrend.org/wp-content/uploads/2015/02/Dzen_pershy_08.01.2015.pdf, свободный. — Загл. с экрана.
  4. 4,0 4,1 4,2 4,3 4,4 4,5 4,6 Ходатайство Просветительского учреждения «Центр правовой трансформации» [Электронный ресурс] // Lawtrend.org. — Веб-сайт Центра правовой трансформации. — Дата доступа: 19.03.2016. — Режим доступа: http://www.lawtrend.org/wp-content/uploads/2014/11/Hodatajstvo_Elena-Tonkacheva_sajt.pdf, свободный. — Загл. с экрана.
  5. 5,0 5,1 Лабадзенка Г. Алена Танкачова: «Задача праваабаронцаў — змена становішча з правамі чалавека пры любой уладзе» [Электронны рэсурс] // TUT.BY. — Інтэрнэт-партал. — 21.05.2012. — Дата доступу: 21.03.2016. — Рэжым доступу: http://news.tut.by/society/290019.html, вольны. — Загал. з экрана.
  6. 6,0 6,1 6,2 6,3 6,4 Смирнов А. Правозащитница Елена Тонкачёва: Самое важное — помогать людям [Электронный ресурс] // Deutsche Welle. — Веб-сайт русской редакции радиостанции Deutsche Welle. — 12.10.2012. — Дата доступа: 22.03.2016. — Режим доступа: http://www.dw.com/ru/правозащитница-елена-тонкачева-самое-важное-помогать-людям/a-16301553, свободный. — Загл. с экрана.
  7. 7,0 7,1 7,2 7,3 7,4 7,5 7,6 Богданова Е. Депортация как «мягкая» мера [Электронный ресурс] // «7х7 — Горизонтальная Россия». — Веб-сайт медиапроекта. — 10.08.2015. — Дата доступа: 19.03.2016. — Режим доступа: http://7x7-journal.ru/item/65651, свободный. — Загл. с экрана.
  8. 8,0 8,1 8,2 8,3 8,4 Шаршуков С. «Минские кухни». Правозащитница, которую депортируют из Беларуси: «Я ощущаю себя минчанкой и в сторону Смоленска точно не поеду» [Электронный ресурс] // TUT.BY. — Интернет-портал. — 15.11.2014. — Дата доступа: 19.03.2016. — Режим доступа: http://news.tut.by/society/423484.html, свободный. — Загл. с экрана.
  9. Кухта П. Елена Тонкачева: Работы с Беларусью хватит и в Вильнюсе [Электронный документ] // EuroBelarus.Info. — Веб-сайт Службы информации «ЕвроБеларуси». — 19.02.2015. — Дата доступа: 19.03.2016. — Режим доступа: http://eurobelarus.info/news/society/2015/02/19/elena-tonkacheva-raboty-s-belarus-yu-hvatit-i-v-vil-nyuse.html, свободный. — Загл. с экрана.
  10. Спасюк Е. Какая Конституция празднует день рождения? [Электронный документ] // Naviny.by. Белорусские новости. — Интернет-газета БелаПАН. — 15.03.2010. — Дата доступа: 19.03.2016. — Режим доступа: http://naviny.by/rubrics/society/2010/03/15/ic_articles_116_167065/, свободный. — Загл. с экрана.
  11. 11,0 11,1 11,2 Дашчынскі А. Асабістыя абставіны абцяжарвалі пытаньне са зваротам да кіраўніка краіны, — Танкачова [Электронны рэсурс] // Радыё «Свабода». — Вэб-сайт беларускай рэдакцыі радыёстанцыі RFE/RL. — 03.11.2014. — Дата доступу: 21.03.2016. — Рэжым доступу: http://www.svaboda.org/content/article/26672492.html, вольны. — Загал. з экрану.
  12. 12,0 12,1 12,2 Столярова О. Истории успеха: Елена Тонкачёва: «Развитое гражданское общество является залогом стабильности…» [Электронный ресурс] // Orgconsulting.by. — Веб-сайт Биржи организационного развития. — 07.04.2014. — Дата доступа: 29.02.2016. — Режим доступа: http://orgconsulting.by/news/id/2987/, свободный. — Загл. с экрана.
  13. 13,0 13,1 Запись от 1 декабря 2014 года в персональном аккаунте Елены Тонкачёвой в Фейсбуке [Электронный ресурс] // Фейсбук. — Международная социальная сеть. — 01.12.2014. — Дата доступа: 22.03.2016. — Режим доступа: https://www.facebook.com/tonkacheva/posts/808621979197080, свободный. — Загл. с экрана.