Алена Пятроўна Бераснева

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Алена Пятроўна Бераснева
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання
18 кастрычніка 2012 — 2016
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Кіраўнік урада Міхаіл Мясніковіч
Андрэй Кабякоў

Нараджэнне 4 чэрвеня 1962(1962-06-04) (61 год)
Член у
Адукацыя
Дзейнасць журналістка, палітык
Месца працы
Узнагароды

Алена Пятроўна Бераснева (4 чэрвеня 1962, Бабруйск, Магілёўская вобласць) — беларускі журналіст і палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзілася 4 чэрвеня 1962 года ў г. Бабруйску Магілёўскай вобласці.

Скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт імя У. І. Леніна, журналіст.

Працавала карэспандэнтам ляхавіцкай раённай газеты «Будаўнік камунізму»; карэспандэнтам, адказным сакратаром рэдакцыі баранавіцкай аб'яднанай газеты «Сцяг камунізму»; адказным сакратаром рэдакцыі баранавіцкай аб'яднанай газеты «Наш край»; рэдактарам аддзела інфармацыйных праграм студыі тэлебачання, рэдактарам творчай групы, выконваючым абавязкі кіраўніка групы «Вячэрні Гродна» Гродзенскага тэлерадыёаб'яднання; аглядальнікам закрытага акцыянернага таварыства рэдакцыі газеты «Вячэрні Гродна»; уласным карэспандэнтам газеты «Рэспубліка» па Гродзенскай вобласці; галоўным рэдактарам абласнога ўнітарнага інфармацыйна-рэкламнага прадпрыемства «Рэдакцыя газеты «Гродзенская праўда».

З'яўлялася дэпутатам Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў дваццаць пятага і дваццаць шостага скліканняў.

Старшыня Гродзенскай абласной журналісцкай арганізацыі ГА «Беларускі саюз журналістаў».

У 20122016 гадах дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджана Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, нагрудным знакам «Выдатнік друку Беларусі», медалём ордэна прападобнай Ефрасінні Полацкай.

Асабістае жыццё[правіць | правіць зыходнік]

Замужам, мае дачку.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]