Алесь Пруднікаў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Алесь Пруднікаў
Алесь Пруднікаў
Алесь Пруднікаў.jpg
Алесь Пруднікаў
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні Аляксандр Трафімавіч Пруднікаў
Псеўданімы Алесь Усходні
Дата нараджэння 14 (27) красавіка 1910
Месца нараджэння
Дата смерці 5 жніўня 1941(1941-08-05) (31 год)
Месца смерці
Грамадзянства Расійская імперыя, СССР
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэт
Гады творчасці 1930—1941
Мова твораў беларуская
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах

Алесь Пруднікаў (Аляксандр Трафімавіч) (14 красавіка 1910, вёска Стары Дзедзін, Клімавіцкі павет, Магілёўская губерня, Расійская імперыя, цяпер Клімавіцкі раён, Магілёўская губерня — 5 жніўня 1941, вёска Утукі Кандапожскага раёна Карэла-Фінскай ССР) — беларускі паэт. Стрыечны брат пісьменніка Паўла Пруднікава.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. Бацька Трафім быў прызваны на фронт пад час першай сусветнай вайны, цяжка паранены і памёр[1]. З-за нестабільнай сітуацыі доўга не мог знайсці пастаяннае месца вучобы. У 19241930 гг. вучыўся ў сямігадовай школе ў суседняй вёсцы Мілаславіцы. У 1930 працаваў на будаўніцтве чыгункі Асіповічы — Магілёў — Раслаўль, потым на новабудоўлях Мінска, з 1931 г. — на рэспубліканскай кніжнай базе, у Дзяржаўным выдавецтве Беларусі, у БелТА. Вучыўся на творчым аддзяленні Мінскага педагагічнага інстытута (19321933 гг.).

У сакавіку 1933 г. быў арыштаваны, але праз восем месяцаў вызвалены з турмы і адразу ж прызваны ў рады Чырвонай Арміі, дзе праслужыў да 1935 г. У 19351936 гг. быў супрацоўнікам Клімавіцкай раённай газеты «Камуна». Скончыў Ленінградскі настаўніцкі інстытут (1938 г.). Працаваў настаўнікам, інспектарам Пятроўскага (цяпер Кандапожскага) раёна Карэльскай АССР19401956 гг. — Карэла-Фінская ССР), адначасова вучыўся завочна на філалагічным факультэце Карэльскага ўніверсітэта. З першых дзён Вялікай Айчыннай вайны быў на фронце разведчыкам. Загінуў 5 жніўня 1941 г. каля вёскі Утукі Кандапожскага раёна. Рэабілітаваны ў 1956 г.[2]

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Творчую дзейнасць пачаў як школьны паэт у 1926 годзе разам з Паўлам Пруднікавым[3]. Падчас навучання ў школе ў БССР разгарнуўся працэс беларусізацыі, і гэта паспрыяла таму, што творы ён пісаў на беларускай мове. Паралельна быў пазаштатным карэспандэнтам некаторых газет. Так, у прыватнасці, калі быў знойдзены скарб старажытных манет ля вёскі Стары Дзедзін, ён з Паўлам напісаў пра гэта рэпартаж[4]. (Падрабязней пра гэта глядзіце ў артыкуле Стары Дзедзін) Першыя вершы з'явіліся ў друку ў 1930 г. У 1932 годзе асобным выданнем выйшла паэма «Зямныя зоры», дзе распавядалася пра ўдарныя будоўлі першай пяцігодкі[5]. Падборка вершаў змешчана ў зборніку «Крывёю сэрца» (1967 г.).

Выданні твораў[правіць | правіць зыходнік]

  • Пруднікаў, А. Зямныя зоры / Алесь Пруднікаў. — Мн., Дзяржаўнае выдавецтва Беларусі, 1932.
  • Крывёю сэрца / укладальнік А. Вялюгін. — Мн., Беларусь, 1967. С. 116—122.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін/ Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2001. — 576 с.: іл. — С. 48.
  • Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік / Склад. А. К. Гардзінскі; Нав. рэд. А. Л. Верабей. — Мн., Маст. літ., 1994. — С. 441—442.
  • Маракоў Л. Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794—1991. Том II. — С. 159—160.
  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Клімавіцк. р-на. — Мн.: Універсітэцкае, 1995. — 645 с.: іл. — С. 624.
  • Пруднікаў П. Далёкае, але не забытае: Успаміны. — Мн., Маст. літ., 1988. — 175 с. — С. 149—154.

Зноскі

  1. Пруднікаў, П. Далёкае і блізкае // Вытокі песні. Аўтабіяграфіі беларускіх пісьменнікаў. Мн., Маст. літ., 1973. — С. 227
  2. Беларуская энцыклапедыя. Т. 13. — С. 48.
  3. Пруднікаў, П. Далёкае і блізкае… С. 236—238
  4. http://www.klimovichi.mogilev-region.by/ru/god_zemli?id=2813 Земля древних кладов — Климовичский райисполком. Официальный сайт
  5. Памяць. С. 624.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]