Перайсці да зместу

Алесь Стаховіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Алесь Стаховіч
Аляксандр Іосіфавіч Стаховіч
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 3 ліпеня 1907(1907-07-03)
Месца нараджэння
Дата смерці 7 лютага 1956(1956-02-07) (48 гадоў)
Пахаванне
Грамадзянства
Дзеці Алег Аляксандравіч Стаховіч
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік, перакладчык
Мова твораў беларуская
Грамадская дзейнасць
Партыя
Узнагароды
ордэн Чырвонай Зоркі Ордэн «Знак Пашаны» Ордэн «Знак Пашаны»
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах

Алесь (Аляксандр Іосіфавіч) Стахо́віч[1] (3 ліпеня 1907, в. Кашына, Аршанскі павет, Магілёўская губерня — 7 лютага 1956) — беларускі савецкі пісьменнік. Бацька архітэктара Алега Стаховіча.

Нарадзіўся 3 ліпеня 1907 года ў в. Кашына Аршанскага павета Магілёўскай губерні (цяпер — Аршанскі раён Віцебскай вобласці).

Сярэднюю школу скончыў у Оршы ў 1923 годзе. Тады ж уступіў у камсамол і быў накіраваны на камсамольскую работу — спачатку ў Оршу, потым у Мсціслаўскі райкам камсамола. Працаваў загадчыкам аддзелаў культуры і прапаганды ў Крупскім, Талачынскім, Жлобінскім райкамах партыі. Быў начальнікам палітаддзела ў саўгасах «Горкі-Апчак», «Старчыцы», інструктарам ЦК КПБ. 3 1938 года — адказны сакратар рэдакцыі часопіса «Полымя». Калі пачалася Вялікая Айчынная вайна, пайшоў на фронт, працаваў у армейскіх газетах. Пасля вайны на творчай рабоце.

Памёр 7 лютага 1956 года. Пахаваны ў Мінску на Вайсковых могілках.

Друкавацца А. Стаховіч пачаў у 1928 годзе ў газеце «Чырвоная змена». У 1930 годзе ў часопісе «Беларуская работніца і сялянка» апублікавана яго першае апавяданне «Яе шлях». Пісаў нарысы, фельетоны, невялікія апавяданні. Першая кніга яго апавяданняў «Маленькія героі» (1939 год) прысвечана дзецям. Пра даваеннае і пасляваеннае жыццё расказаў у аповесці «Пампей Шчупак», раманах «Пад мірным небам», «Шырокія гарызонты». Гэтыя творы, актуальныя па тэматыцы, не вылучаліся пастаноўкай вострых праблем. Наадварот, усе складанасці жыцця калгаснікаў напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны і ў пасляваенны перыяд тут прыхарошаны. У яго творах назіраецца даніна пануючай тады ў мастацтве тэорыі бесканфліктнасці. Аповесць А. Стаховіча «Шумяць лясы» прысвечана партызанскай барацьбе на тэрыторыі Беларусі. У 1951 годзе выйшла апавяданне для дзяцей «Залаты карп»[1].

Пераклаў на беларускую мову «Аповесць пра сапраўднага чалавека» Б. Палявога і інш. Творы А. Стаховіча выдаваліся на рускай і польскай мовах.

Узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі, двума ордэнамі «Знак Пашаны», медалямі.

Зноскі

  • Стахо́віч Алесь (Аляксандр Іосіфавіч) // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 182. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
  • Стаховіч Алесь // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 1995. — Т. 5. Пестрак — Сяўрук. — С. 418. — 480 с.; іл.. — ISBN 5-85700-168-4.
  • Стаховіч Алесь // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5-і т. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1987. — Т. 5. Скамарохі — Яшчур. — С. 125—126. — 703 с. — 10 000 экз.
  • Стаховіч Алесь (Аляксандр Іосіфавіч) // Памяць: Орша. Аршанскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі : у 2 кн. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]; склад.: Т. Г. Ігнацьева [і інш.]; мастак Э. Э. Жакевіч. — Мінск: БелЭн, 2000. — Кн. 2. — С. 40.