Альбрэхт II (герцаг Аўстрыі)

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Альбрэхт II, герцаг Аўстрыі)
Jump to navigation Jump to search
Альбрэхт II Мудры
Albrecht II der Weise
Альбрэхт II Мудры
Герцаг Аўстрыйскі і Штырыйскі
1330 — 1358
Суправіцель: Атон
Папярэднік: Фрыдрых I
Пераемнік: Рудольф IV
Герцаг Карынтыі
1335 — 1358
Суправіцель: Атон IV
Папярэднік: Генрых VI
Пераемнік: Рудольф IV
 
Дзейнасць: ксёндз, суверэн
Веравызнанне: хрысціянства
Нараджэнне: 12 снежня 1298(1298-12-12)
замак Габсбург, Швейцарыя
Смерць: 16 жніўня 1358(1358-08-16) (59 гадоў)
Вена, Аўстрыя
Пахаванне:
Род: Габсбургі
Бацька: Альбрэхт I
Маці: Лізавета Гарыцкая
Жонка: Ягана Пфірт
Дзеці: Рудольф IV, Катарына, Маргарыта, Фрыдрых III, Альбрэхт III, Леапольд III

А́льбрэхт II Му́дры (ням.: Albrecht II der Weise; 12 снежня 1298, замак Габсбург, Швейцарыя — 16 жніўня 1358, Вена) — герцаг Аўстрыйскі і Штырыйскі c 1 мая 1308 года (сумесна з братамі), а з 26 лютага 1339 года аднаасобна, герцаг Карынтыі1335 года) з дынастыі Габсбургаў.

Узыходжанне на прастол[правіць | правіць зыходнік]

Альбрэхт II быў чацвёртым сынам германскага караля і аўстрыйскага герцага Альбрэхта I і Лізаветы Гарыцкай, дачкі Мейнхарда II, герцага Карынтыі. У 1330 годзе, пасля смерці свайго старэйшага брата Фрыдрыха I, Альбрэхт II атрымаў у спадчыну прастол Аўстрыі, падзяліўшы ўладу з малодшым братам Атонам, а пасля смерці брата стаў кіраваць аднаасобна. Быўшы жанатым са спадчынніцы эльзасскага графства Пфірт, Альбрэхт II далучыў гэту вобласць да ўладанняў Габсбургаў. У 1335 годзе, пасля смерці апошняга прадстаўніка Гарыцка-Цірольскай дынастыі, у склад аўстрыйскіх уладанняў увайшло шырокае герцагства Карынтыя. Праўда, Ціроль з-за супраціўлення мясцовай арыстакратыі далучыць не ўдалося: там стала кіраваць графіня Маргарыта Маўльташ.

Знешняя палітыка[правіць | правіць зыходнік]

Альбрэхт II дзякуючы сваёй разважлівасці і адсутнасці агрэсіўных замежнапалітычных памкненняў заваяваў значны аўтарытэт у Германіі. У 1335 годзе, напрыклад, Папа Рымскі Бенедыкт XII перадаў на пасродніцтва Альбрэхта II сваю спрэчку з імператарам Людвігам IV. У 1337 годзе па дапамогу Альбрэхта II супраць імператара і Англіі звярнуўся французскі кароль Філіп VI. Аднак аўстрыйскі герцаг адмовіўся выступіць супраць Людвіга IV і да канца жыцця заставаўся лаяльным імператару.

Унутраная палітыка[правіць | правіць зыходнік]

На час кіравання Альбрэхта II у Аўстрыі прыйшліся вялікія ўнутраныя ўзрушэнні: паводкі, землетрасенне, чума «Чорная смерць» 13481349 гадах. Складанае становішча склалася ў радавых пярэдне-аўстрыйскіх уладаннях Габсбургаў: тут умацоўваўся ўплыў Швейцарскага саюза, да якога ў 1351 годзе далучыўся Цюрых. Паход Альбрэхта II на Цюрых у 1352 годзе апынуўся няўдалым, і горад разам з наваколлямі быў страчаны для герцага.

Альбрэхт II надаваў шмат увагі ўпарадкаванню дзяржаўнай сістэмы сваіх уладанняў. Для Штырыі і Карынтыі ён распрацаваў і зацвердзіў асноўныя законы, якія захоўвалі моц да падзення манархіі Габсбургаў, у тым ліку штырыйскую «Горную кнігу» (ням.: Bergbüchel).

У 1355 годзе Альбрэхт II зацвердзіў закон, які забараняў падзел уладанняў Габсбургаў, — так званае «Правіла Альберцінскага дому» (ням.: Albertinische Hausordnung). Нягледзячы на тое, што ўжо дзеці Альбрэхта II парушылі гэты закон і падзялілі паміж сабой аўстрыйскія землі, дзеянне «Правіла Альберцінскага дому» было адноўлена імператарам Максіміліянам I, а пазней увайшло ў тэкст Прагматычнай санкцыі і заставалася адным з краевугольных законаў Аўстрыйскай манархіі да 1918 года.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Шлюб і дзеці[правіць | правіць зыходнік]

  • (1324) Ягана Пфірт (1300—1351), дачка Ульрыха III, графа Пфірта
Рудольф IV (1339—1365), герцаг Аўстрыі
Катарына (1342—1381), абатыса манастыра Санта-Клара, Вена
Маргарыта (1346—1366), замужам (1359) за Мейнхардам III, герцагам Верхняй Баварыі, другім шлюбам (1364) за Ёганам Генрыхам, маркграфам Маравіі
Фрыдрых III (1347—1362), герцаг Карынтыі
Альбрэхт III (1348—1395), герцаг Аўстрыі
Леапольд III (1351—1386), герцаг Аўстрыі

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Митрофанов, П. История Австрии с древнейших времён до 1792 г. — М., 2003
  • Пристер, Е. Краткая история Австрии. — М., 1952
  • Шимов, Я. Австро-Венгерская империя. — М., 2003


 Папярэднік 
Фрыдрых I
  герцаг Аўстрыі
і Штырыі 
13301358
Суправіцель:
Атон
(да 1339)

  Пераемнік
Рудольф IV

 Папярэднік 
Генрых VI
  герцаг Карынтыі 
13351358
Суправіцель:
Атон IV